бязбо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| ж. бязбо́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. бязбо́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бязбо́жнік

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Бязбо́жнік
Р. Бязбо́жніка
Д. Бязбо́жніку
В. Бязбо́жнік
Т. Бязбо́жнікам
М. Бязбо́жніку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязбо́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бязбо́жнік бязбо́жнікі
Р. бязбо́жніка бязбо́жнікаў
Д. бязбо́жніку бязбо́жнікам
В. бязбо́жніка бязбо́жнікаў
Т. бязбо́жнікам бязбо́жнікамі
М. бязбо́жніку бязбо́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязбо́жнік м. безбо́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязбо́жнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які не прызнае, адмаўляе бога, не верыць у яго існаванне; атэіст. Казалі, што.. [Ян] бязродны і бязбожнік. Не ходзіць у касцёл. Пестрак.

2. Уст., лаянк., пагард. Пра несумленнага, нахабнага чалавека. [Павал:] — Хоць ты і бацюшка, але я не пабаюся сказаць табе ў вочы — бязбожнік ты, мяцежнік. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязбо́жнік м.

1. Gttlose (sub) m -n, -n, Athe¦st m -en, -en

2. разм. лаянк, пагард. Ktzer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бязбожнік, бязверца, атэіст; грэшнік (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

безбо́жник бязбо́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недавя́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

1. Чалавек, які не верыць у Бога; бязбожнік.

2. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязбо́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да бязбожнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)