бу́ка м. и ж., разг., уст.

1. детск. мэ́ма, -мы ж.; бэ́ба, -бы ж.;

2. перен. (о нелюдимом человеке) насу́па, -пы м. и ж., сугне́й, -не́я м.;

◊

смотре́ть бу́кой глядзе́ць сугне́ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БУ́КА (Вячаслаў Ульянавіч) (н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл. Міжнар. АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.

Тв.:

Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991;

Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бу́ка 1 ’кузурка’ (Нас.). Параўн. рус. бука́шка ’тс’, якое Фасмер (1, 236) звязвае з бу́кать, буча́ть, а Трубачоў (Дополн., 1, 236) з польскім bąk ’жук’.

Бу́ка 2 ’глыбокае месца ў рацэ’. Гл. бук 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́ка Глыбокае месца ў рацэ (Дубр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Бука П. 8/647

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бука У. І. 11/639

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бу́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Бу́к
Р. Бу́ка
Д. Бу́ку
В. Бу́к
Т. Бу́кам
М. Бу́ку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Усві́ж-Бу́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Усві́ж-Бу́к
Р. Усві́ж-Бу́ка
Д. Усві́ж-Бу́ку
В. Усві́ж-Бу́к
Т. Усві́ж-Бу́кам
М. Усві́ж-Бу́ку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́к

‘дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бу́к бу́кі
Р. бу́ка бу́каў
Д. бу́ку бу́кам
В. бу́к бу́кі
Т. бу́кам бу́камі
М. бу́ку бу́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насу́па м. и ж., разг. бу́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)