БУ́КА Вячаслаў Ульянавіч

(н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл. Міжнар. АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.

Тв.:

Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991;

Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)