бу́де союз уст., прост. калі́;

бу́де возмо́жно калі́ магчы́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЫНАСНЫ́Я ЛІ́ТАРЫ,

літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма. Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараслав. і стараж.-рус. уставе: г​сдь (господь), мсць (мѣсяць), лѣ​т (лѣто), цр​ство (царство). Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабел. скорапісе 15—17 ст., дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброво​лный, ли​хтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зране​не, спустоше​не), канцавой зычнай у розных граматычных формах (будет, поеде​т; даду​т, плачу​т; в ты​х сеножате​х; добро​г, старо​г, спалучэнняў зычных з апошнім «т» (инди​кт, наме​стникъ, радо​ст). Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў бел. старадруках канца 16—17 ст. У сучасным бел. правапісе не ўжываюцца.

А.​М.​Булыка.

т. 4, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Та́кася, та́кося ’таксама, гэтак’ (ТС). Укр. та́кось ’гэтак’. Параўн. старое чэш. taksi, taks ’тс’. Да *tako (гл. так) і *si (гл. -сь), параўн. ESSJ SG (2, 635); а таксама ЕСУМ (5, 505), дзе дапускаецца ўплыў я́кось з выразу я́кось‑та́кось буде ’неяк будзе’. Канец слова фармальна набліжаны да прыслоўяў тыпу інося, усялякся і пад., параўн. Карскі 2–3, 71 (гл. -ся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)