будаўні́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. будаўні́ца будаўні́цы
Р. будаўні́цы будаўні́ц
Д. будаўні́цы будаўні́цам
В. будаўні́цу будаўні́ц
Т. будаўні́цай
будаўні́цаю
будаўні́цамі
М. будаўні́цы будаўні́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зижди́тельница ствара́льніца, -цы ж.; (основательница) заснава́льніца, -цы ж.; (строительница) будаўні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАРАЗНА́ Лявон Цімафеевіч

(4.2.1929, в. Новае Сяло Талачынскага р-на Віцебскай вобласці — 15.8.1972),

бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Бел тэатр.-маст. ін-т (1968). У выніку падарожжаў па Беларусі ў 1950—60-я г. падрыхтаваў альбомы «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны» і вял. серыю жывапісных і графічных пейзажаў Беларусі. Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для ансамбляў песні і танца (Гродзенскага «Нёман», Смаргонскага імя Агінскага, Навагрудскага «Свіцязь» і інш.). У 1966—69 гал. мастак Маст. фонду Беларусі. Працаваў у тэхніках жывапісу («Зязюленька», «Народны спявак Моніч», аўтапартрэт, партрэт «Маці»), акварэлі («Стары Мінск», «Гаспадар»), пастэлі («Старая», «Мястэчка»), вітраж («Будаўніца»), графікі і інш. Складальнік альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, 2-е выд. 1990).

І.П.Хаўратовіч.

т. 2, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)