Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тамбуры́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна, пашыраны на поўдні Еўропы.
2. Барабан з падоўжаным корпусам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бубне́ннеср., разг.
1. бой бу́бна;
2. бормота́ние, ворча́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.
Прамавугольны т.
Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дайра́
(цюрк. dájra)
сярэднеазіяцкі музычны інструмент тыпу бубна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
басэ́тля, ‑і, ж.
Разм. Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі вяселле.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамбуры́н, ‑а, м.
1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна (пашыраны на поўдні Еўропы).
2. Барабан з падоўжаным корпусам (пашыраны на поўдні Францыі, у Правансе).
[Іт. tamburino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́БЕН,
бел.нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял.кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.
І.Дз.Назіна.
Бубен. Вёска Забалоцце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́бня ’бубновая масць у картах’ (Нас.), бу́бы, бу́бна, бубня́ (Бяльк.). Рус.бу́бны, укр.бу́бна. Лічыцца запазычаннем з чэш.bubny ’тс’ (літаральна званочкі’, таму што на картах адпаведнай масці былі памаляваныя іменна званочкі). Унбегаун, BSL, 48 (2), 95–96; Шанскі, 1, Б, 209. Але Рудніцкі, 229 (услед за Агіенкам і іншымі), лічыць гэта не запазычаннем, а ўтварэннем прама ад бу́бен (матывацыя назвы тая ж).