Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бу́бен, -бна, мн. -бны, -бнаў, м.
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.
Біць у б.
2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бу́бенбу́бен, -бна м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́бен, -бна м.
1.муз.бу́бен;
2.перен., разг. (тот, кто постоянно бормочет) ворчу́н; бормоту́н;
◊ го́лы як б. — соверше́нно го́лый (о местности);
як у б. біць — говори́ть в оди́н го́лос;
сла́вен б. за гара́мі — сла́вны бу́бны за гора́ми
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́бен, ‑бна; Рмн. ‑аў; м.
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны.Лынькоў.[Дачка:] — Чуеш, коні па шляху бягуць, Чуеш, як музыкі ў бубны б’юць?Танк.
2. Тое, што і барабан.
•••
Голы як бубенгл. голы.
Даць бубнакамугл. даць.
Як у бубен біцьгл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́БЕН,
бел.нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял.кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́бенм Tamburín [Támburin] n -s, -s, Schéllentrommel f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бу́бен1 ’бубен’. Рус.бу́бен, укр.бу́бен, бу́бон, чэш.buben, польск.bęben, серб.-харв.бу̑бањ і г. д. Прасл.*bǫbьnъ, *bǫbьniti. Словы гукапераймальнага паходжання, якія маюць паралелі ў іншых мовах (літ.bambė́ti, bam̃bti, грэч.βομβέω ’глуха гучаць’ і г. д.). Фасмер, 1, 226. Параўн. бу́бен2. Сюды бубні́ць, бубне́ць.
Бу́бен2 ’месца, высокае і беднае травастоем; балота, якое можна перайсці’ (Яшкін), бубён ’высокае месца; высокая і бедная травастоем паша’ (Яшкін), бу́бʼён ’голая прастора, без расліннасці’ (Клім.), бубен ’неўрадлівая, голая мясцовасць’ (Прышч.). Гэтага слова, здаецца, няма ў суседніх мовах. Параўн. толькі Бу́бен ’назва гары ў гуцулаў’ (Грабец, Nazwy, 133). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне ў якасці геаграфічнага тэрміна слова бу́бен ’бубен’ (слав.*bǫbьnъ). Першапачаткова ’месца, выпуклае, як бубен’. Але не выключаецца і іншае тлумачэнне. Слав.*bǫbьnъ (гл. бу́бен1) звязана з асновай, якая азначае глухое гучанне. Таму можна думаць, што бу́бен ’высокае і голае ўзвышша’ ад *bǫbьnъ ’глухі гук’, *bǫbьneti ’глуха гучаць і да т. п.’ Адносна магчымасці такіх утварэнняў параўн. бел.буко́та ’ўзгорак’, ’глыбокае месца ў рацэ’ (гл.; там і слав. паралелі). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́бен
1. Месца, высокае і беднае травастоем (Нясв., Слаўг.).
2. Балота, якое можна перайсці (Пух.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)