бо́раў

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́раў бо́равы
Р. бо́рава бо́раваў
Д. бо́раву бо́равам
В. бо́рава бо́раваў
Т. бо́равам бо́равамі
М. бо́раве бо́равах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бо́раў ’непакладзены кабан’ (ДАБМ, 884), ’парсюк’ (Жд.). Рус. бо́ров, польск. browek ’адкормлены кабан’, чэш. brav ’дробная жывёла’, балг. брав, серб.-харв. бра̑в ’авечкі’ і г. д. Слав. *borvъ. Роднаснае: ст.-в.-ням. barug, barh, ст.-ісл. bǫrgr; Траўтман, 27; Бернекер, 75; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195. Слав. borvъ лічыцца зборным назоўнікам да і.-е. *bharu‑ (*bhoru‑?). Гл. Траўтман, 27. Далей, магчыма, да і.-е. *bher‑: *bhor‑ рэзаць’. БЕР, 1, 71–72; Бернекер, 75; падрабязна Трубачоў, Происх., 64–65. Таксама параўноўваюць з ст.-інд. bhárvati ’жуе, есць’ (Махэк, KZ, 64, 263; Махэк₂, 65). Ондруш (JČ, 14, 107) выводзіць borvъ ад *bhrū‑ ’брыво’ (*’шчаціна’); першапачаткова ’шчаціністая жывёла’ (параўн. паралель венг. serte, sertés ’шчаціна, шэрсць’, sertés свіння’). Вельмі няпэўнай з’яўляецца версія пра запазычанне з герм. моў (супраць гэтага Бернекер, 75; Фасмер, 1, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́ра

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Бо́ра Бо́ры
Р. Бо́ры Бо́раў
Д. Бо́ру Бо́рам
В. Бо́ру Бо́раў
Т. Бо́рам Бо́рамі
М. Бо́ру Бо́рах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бо́р

‘стальны свердзел’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́р бо́ры
Р. бо́ра бо́раў
Д. бо́ру бо́рам
В. бо́р бо́ры
Т. бо́рам бо́рамі
М. бо́ры бо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САТЫ́РА (лац. satira ад больш ранняга satura сумесь),

вострае, знішчальнае асмяянне грамадскіх з’яў, выкрыццё заган; эмацыянальна-эстэт. форма крытыкі; від камічнага. Адрозніваецца ад гумару асуджальным пафасам, рэзка негатыўнай ацэнкай аб’екта асмяяння. Характарызуецца паліт. злабадзённасцю, тэндэнцыйнасцю, публіцыстычнай накіраванасцю. Рэалізуецца ў розных відах мастацтва: выяўл. (карыкатура, шарж), т-ры і кіно (сатыр. камедыя) і інш., найб. пашырана ў л-ры. У Стараж. Рыме С. наз. асобны жанр лірыкі, у якім выкрываліся паліт., грамадскія і літ. з’явы (Гарацый, Ювенал). Пазней паняцце «С.» пашырылася на творы інш. жанраў. Асн. жанры С.: эпіграма (Марцыял, Г.​Лесінг, Р.​Бёрнс, А.​С.​Пушкін), сатыр. камедыя (Арыстафан, Мальер, Б.​Брэхт, А.​С.​Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Д.​Дэфо, Дж.​Свіфт, Вальтэр), фельетон (Г.​Гейнэ, М.​Булгакаў, М.​Зошчанка). С. як эстэт. катэгорыю ўпершыню разглядаў Ф.​Шылер, які разумеў пад гэтым паняццем усе праявы камічнага. Размежаванне С. і гумару як процілеглых відаў камічнага вызначалася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль). Г.​Гегель адмаўляў маст. вартасць С. У сав. эстэтыцы і літаратуразнаўстве С. як грамадска актыўная праява камічнага лічылася яго найвышэйшай формай (Ю.​Б.​Бораў, А.​З.​Вуліс, Дз.​П.​Нікалаеў, Я.​Я.​Эльсберг). М.​М.​Бахцін лічыў С. літ. з’явай Новага часу, не ўласцівай літаратуры папярэдніх эпох і нар. культуры. У бел. л-ры элементы С. адзначаюцца з 16—17 ст. («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», асобныя творы С. Зізанія, Л.​Карповіча, Хрыстафора Філалета). Да С. звярталіся В.​Дунін-Марцінкевіч, Ф.​Багушэвіч, Я.​Купала, Я.​Колас, К.​Каганец, У.​Галубок, А.​Мрый, М.​Танк, Н.​Гілевіч, Р.​Барэдулін і інш.; С. вызначае асн. кірунак творчасці К.​Крапівы, А.​Макаёнка, У.​Корбана і інш. Праблемы С. даследуюцца на Беларусі пераважна ў межах літаратуразнаўства (Дз.​Я.​Бугаёў, Л.​М.​Гарэлік, Я.​Казека, Я.​К.​Усікаў), мастацтвазнаўства (Ю.​М.​Сохар, В.​Ф.​Шматаў), фалькларыстыкі (А.​С.​Фядосік).

Літ.:

Дземидок Б. О комическом: Пер. с пол. М., 1974;

Жан Поль. Приготовительная школа эстетики: Пер. с нем. М., 1981;

Гарэлік Л.М. Сатыры слова гнеўнае: Некаторыя асаблівасці бел. сав. сатырыч. паэзіі. Мн., 1989;

Пропп В.Я. Проблемы комизма и смеха. 2 изд. СПб., 1997.

Л.​Г.​Кісялёва.

т. 14, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Plenus rimarum (Terentius)

Увесь у трэшчынах (г. зн. балбатлівы).

Весь в трещинах (т. е. болтливый).

бел. Свіння скажа бораву, а бораў усяму гораду. Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. Дзед бабе па сакрэту, а яна ўсяму свету. Сказала кума куме ‒ і пайшло па сяле.

рус. Знала б наседка, узнает и соседка. Дырявая бочка. Весь как есть, с начинкой и потрохами. Скажешь курице, а она всей улице.

фр. Ne crie pas sur les toits ce qu’on t’a confié à l’oreille (Не кричи с крыши обо всём, что тебе доверили на ушко). Secret de comédie/de Polichinelle (Секрет полишинеля).

англ. Ill news travels fast (Дурные новости быстро распространяются).

нем. Was drei wissen, erfahren bald dreißig (Что знают трое, узнают вскоре тридцать).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)