блі́зкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блі́зкі блі́зкая блі́зкае блі́зкія
Р. блі́зкага блі́зкай
блі́зкае
блі́зкага блі́зкіх
Д. блі́зкаму блі́зкай блі́зкаму блі́зкім
В. блі́зкі (неадуш.)
блі́зкага (адуш.)
блі́зкую блі́зкае блі́зкія (неадуш.)
блі́зкіх (адуш.)
Т. блі́зкім блі́зкай
блі́зкаю
блі́зкім блі́зкімі
М. блі́зкім блі́зкай блі́зкім блі́зкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

блі́зкі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. блі́зкі блі́зкая блі́зкія
Р. блі́зкага блі́зкай блі́зкіх
Д. блі́зкаму блі́зкай блі́зкім
В. блі́зкага блі́зкую блі́зкіх
Т. блі́зкім блі́зкай
блі́зкаю
блі́зкімі
М. блі́зкім блі́зкай блі́зкіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́зкі

1. (в пространстве) бли́зкий, бли́жний, близлежа́щий;

б. двор — бли́зкий (бли́жний, близлежа́щий) двор;

з ~кай дыста́нцыівоен., спорт. с бли́жней диста́нции;

2. (во времени) бли́зкий;

пе́ршыя сняжы́нкі — вестуны́ ~кай зімы́ — пе́рвые снежи́нки — ве́стники бли́зкой зимы́;

3. (хорошо знакомый, связанный дружбой, любовью) бли́зкий;

б. тава́рыш — бли́зкий това́рищ;

~кія адно́сіны — бли́зкие отноше́ния;

4. перен. (сходный) бли́зкий, ро́дственный;

~кая — тэ́ма бли́зкая (ро́дственная) те́ма;

5. перен. (да каго, чаго і каму, чаму) бли́зкий (к кому, чему и кому, чему);

журналі́ст, б. да ўра́давых ко́лаў — журнали́ст, бли́зкий к прави́тельственным круга́м;

б. майму́ сэ́рцу — бли́зкий моему́ се́рдцу;

6. в знач. сущ. бли́зкий;

прывіта́нне ро́дным і блі́зкім — приве́т родны́м и бли́зким;

7. в знач. сказ. переводится чаще всего краткой формой прилагательного;

ён мне б. — он мне бли́зок;

не б. свет — не бли́зкий свет;

за б. свет — за бли́зкий свет;

быць у блі́зкіх адно́сінах — (з кім) быть в бли́зких отноше́ниях (с кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці; проціл. далёкі. Вось-вось пакажацца сонца над блізкім лесам. Лынькоў. У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік. Бядуля. // Які мае невялікую працягласць у прасторы; кароткі. Усе [байцы] стралялі з блізкай дыстанцыі. Чорны.

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу. Свяціла сонца, .. зыркае і прамяністае: дыхала блізкаю вясною. Гартны. Яшчэ трымалася цеплыня над зямлёй, але чуліся блізкія халады. Чорны. Мацнела.. [Сашына] вера ў блізкую перамогу. Шамякін.

3. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, кахання; дарагі. Зоня стала такой блізкай і каханай, што без яе не знойдзеш цяпер сілы жыць. Кулакоўскі. І ніколі так моцна, як у гэтыя моманты, не ныла.. [Крамарэвічава] душа па Алесі, Ганцы, Толю і ёй, добрай яго жонцы, такой блізкай і роднай жанчыне. Чорны. / у знач. наз. блі́зкі, ‑ага, м. Праўду кажуць, пачуцці ў маўчанні глыбеюць. Блізкі блізкага гэтак паўней разумеюць. Лужанін. // Цесна звязаны з кім‑, чым‑н. Блізкі да дыпламатычных колаў.

4. Які мае кроўныя сувязі; родны. Дзецям нашым — самым блізкім кроўна — Мы даём жыццё навечна ў дар. Гілевіч. / у знач. наз. блі́зкія, ‑іх, мн. Мае вы блізкія, мой бацька, маці. Як рад я кожнай вестачцы ад вас. Астрэйка.

5. перан. Добра вядомы, дарагі. Нам волжскі край стаў самым дарагім; І пах бароў, і шум вады вясенняй — Здаецца ўсё тут блізкім нам такім, На той зямлі, дзе нарадзіўся Ленін. Прыходзька. / у знач. наз. блі́зкае, ‑ага, н. Лёгкі смутак па чымсьці неасэнсаваным, але блізкім, неабходным для жыцця і шчасця, крануў.. [Таццяніна] сэрца. Шамякін.

6. Падобны. Блізкія па значэнню словы. Блізкія тэмы.

•••

Блізкі свет; не блізкі свет; за блізкі свет гл. свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́зкі

1. (недалёкі) nah; nah gelgen;

на блі́зкай адле́гласці in nächster Nähe (знаходзіцца); aus nächster Nähe (глядзець і г. д.);

2. (падобны) nah, ähnlich;

3. (пра адносіны) nah, intm;

блі́зкі свая́к ein nher Verwndter;

блі́зкі да паліты́чных ко́лаў ine den poltischen Krisen nhe sthende Persönlichkeit;

блі́зкія адно́сіны nge Bezehungen;

4.

Блі́зкі Усход der Nhe sten, Nahst;

краі́ны Блі́зкага Усхо́ду die Nahststaaten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Блі́зкі. Рус. бли́зкий, укр. бли́зьки́й, польск. bliski, чэш. blízký, ст.-слав. близъкъ, балг. бли́зък, серб.-харв. бли̏зак і г. д. Праслав. blizъkъ ’тс’. Слав. аснова bliz‑ лічыцца роднаснай лат. blaîzît ’давіць, сціскаць, жаць’, лац. flīgere ’біць’ і г. д. Як семантычныя паралелі параўн. грэч. ἄγχι ’блізка’ (ἄγχω ’завязваю’), франц. près, італ. presso ’блізка, ля’ (лац. pressus сціснуты’). Бернекер, 61; Слаўскі, 1, 34; Праабражэнскі, 1, 29–30; Фасмер, 1, 174. Неверагодна Махэк₂, 57 (да грэч. πλησίος, πλᾱτίοςблізкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блізкі, недалёкі, сумежны, суседні

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

БЛІ́ЗКІ ПАРА́ДАК,

гл. ў арт. Далёкі і блізкі парадак.

т. 3, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛІ́ЗКІ УСХО́Д,

назва тэрыторыі на З і ПдЗ Азіі і ПнУ Афрыкі. Да краін Блізкага Усходу адносяць Егіпет, Судан, Бахрэйн, Ізраіль, Іарданію, Ірак, Йемен, Катар, Кіпр, Кувейт, Ліван, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Саудаўскую Аравію, Сірыю, Турцыю, араб. дзяржаву Палесціну (пра кожную гл. асобны арт.). У замежнай (пераважна ў амер. і англ.) л-ры Блізкі Усход разам з Іранам і Афганістанам уключаецца ў паняцце Сярэдні Усход. У 19 — пач. 20 ст. ў паняцце Блізкі Усход уключалі ўсю тэр. Асманскай імперыі (Турцыі), у т. л. краіны Балканскага п-ва.

т. 3, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)