Бахчавыя культуры 2/188; 9/120, 318
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЧАВЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
група культурных раслін сямейства гарбузовых якія вырошчваюцца на харчовыя, кармавыя і тэхн. мэты. Да іх належаць кавун, дыня, гарбуз. Паходзяць з трапічных і субтрапічных краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вырошчваюць на ўсіх кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбузы і іх разнавіднасці — кабачкі і патысоны, на Пд у аматарскіх пасевах, часцей у цяпліцах і на ўцепленым грунце, вырошчваюць дыні і кавуны. Найб. высокія ўраджаі бахчавыя культуры даюць на цалінных землях і аблогах, пасля шматгадовых траў. Бахчу размяшчаюць на багатых перагноем лёгкіх урадлівых глебах. Плады дыні і кавуна спажываюць свежыя, з іх гатуюць кавуновы (нардэк) і дынны (бекмес) мёд, вяленую дыню, варэнне, цукаты і інш., гарбузы спажываюць тушаныя, печаныя, кансерваваныя. Кармавыя кавуны і гарбузы — корм для жывёлы. З насення атрымліваюць алей.
т. 2, с. 359
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бахчавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бахчавы́ |
бахчава́я |
бахчаво́е |
бахчавы́я |
| Р. |
бахчаво́га |
бахчаво́й бахчаво́е |
бахчаво́га |
бахчавы́х |
| Д. |
бахчаво́му |
бахчаво́й |
бахчаво́му |
бахчавы́м |
| В. |
бахчавы́ (неадуш.) бахчаво́га (адуш.) |
бахчаву́ю |
бахчаво́е |
бахчавы́я (неадуш.) бахчавы́х (адуш.) |
| Т. |
бахчавы́м |
бахчаво́й бахчаво́ю |
бахчавы́м |
бахчавы́мі |
| М. |
бахчавы́м |
бахчаво́й |
бахчавы́м |
бахчавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бахча́, -ы́, мн. -ы́, -э́й, ж.
Поле, на якім вырошчваюць гарбузы, кавуны, дыні.
|| прым. бахчавы́, -а́я, -о́е.
Бахчавыя культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бахчавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да бахчы. Бахчавыя культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́днінна-ба́хчавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гаро́днінна-ба́хчавы |
гаро́днінна-ба́хчавая |
гаро́днінна-ба́хчавае |
гаро́днінна-ба́хчавыя |
| Р. |
гаро́днінна-ба́хчавага |
гаро́днінна-ба́хчавай гаро́днінна-ба́хчавае |
гаро́днінна-ба́хчавага |
гаро́днінна-ба́хчавых |
| Д. |
гаро́днінна-ба́хчаваму |
гаро́днінна-ба́хчавай |
гаро́днінна-ба́хчаваму |
гаро́днінна-ба́хчавым |
| В. |
гаро́днінна-ба́хчавы (неадуш.) гаро́днінна-ба́хчавага (адуш.) |
гаро́днінна-ба́хчавую |
гаро́днінна-ба́хчавае |
гаро́днінна-ба́хчавыя (неадуш.) гаро́днінна-ба́хчавых (адуш.) |
| Т. |
гаро́днінна-ба́хчавым |
гаро́днінна-ба́хчавай гаро́днінна-ба́хчаваю |
гаро́днінна-ба́хчавым |
гаро́днінна-ба́хчавымі |
| М. |
гаро́днінна-ба́хчавым |
гаро́днінна-ба́хчавай |
гаро́днінна-ба́хчавым |
гаро́днінна-ба́хчавых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АПШЭРО́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
на зах. беразе Каспійскага м., у Азербайджане. Даўж. да 60 км, шыр. да 30 км. Усх. канцавая частка п-ва — Шахава каса. Хвалістая раўніна (выш. да 165 м) з гразевымі сопкамі і бяссцёкавымі катлавінамі, запоўненымі саланчакамі і салёнымі азёрамі, месцамі ўчасткі рухомых пяскоў. Радовішчы нафты і газу (гл. Бакінскі нафтагазаносны раён). Мінер. крыніцы. Пустынны клімат змякчаецца ўплывам мора. Расліннасць паўпустынная. Вінаграднікі і бахчавыя культуры на паліўных землях. Кліматычныя і бальнеалагічныя курорты. На паўд. ўзбярэжжы паўвострава г. Баку.
т. 1, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЧАВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50° паўн. ш. і 35° паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Гл. таксама Бахчавыя культуры.
т. 2, с. 359
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАДЫЁЗЫ,
хваробы раслін, якія выклікаюцца недасканалымі грыбамі з роду Diplodia. Пашкоджваюць каля 40 відаў раслін, у т. л. кукурузу, рыс, бавоўнік, вінаград, бахчавыя, цытрусавыя і інш. трапічныя і субтрапічныя культуры, развіваюцца таксама на плодаагародніннай прадукцыі пасля ўборкі.
Напр., пры Д. кукурузы на пачатках утвараецца белы налёт, хворыя зярняўкі робяцца цёмна-карычневыя; на сцёблах каля ніжніх вузлоў — пераломы міжвузелляў, белы налёт і чорныя пладовыя целы. Лісце і ліставыя похвы пакрываюцца цёмна-карычневымі плямамі. Ураджайнасць значна зніжаецца, пагаршаюцца харч. якасці зерня і ўсходжасць насення.
т. 6, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
усходняя частка Крымскага п-ва, на Украіне. Абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м., на У — Керчанскім пралівам. Пл. каля 3 тыс. км². Паўн.-ўсх. частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўд.-зах. — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. На К.п. — Керчанскі жалезарудны басейн. Б. ч. тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхн., бахчавыя культуры і вінаграднікі). У Вял. Айч. вайну на К.п. праведзены Керчанска-Феадасійская аперацыя 1941—42 і Керчанска-Эльтыгенская аперацыя 1943. Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)