jaźwiec

м. заал. барсук (Meles meles L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Dáchs

m -es, -e заал. барсу́к

ein júnger ~ — разм. маладзён

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Ліля́кбарсук, Meies meles’ (Дразд.). Названы імем птушкі казадоя паводле падабенства буравата-шэрым колерам. Да ляляк (гл.). Параўн. таксама чэш. lilek ’красаўка, Atropa belladonna’, кветкі якой маюць шэра-жоўты колер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куніцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да куніцы. // Зроблены з футра куніцы. Куніцавая шапка.

2. у знач. наз. куніцавыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых драпежных жывёл, да якога адносяцца барсук, гарнастай, куніца і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

badger

[ˈbædʒər]

1.

n.

1) барсу́к -а́ m.

2) барсуко́вае фу́тра

3) мяккі́ пэ́ндзаль з барсуко́вае шэ́рсьці

2.

v.t.

1) дражні́ць, дакуча́ць, назаля́ць

2) му́чыць, заму́чваць (пыта́ньнямі ці про́сьбамі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

пясчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пяску, пяскоў. Пясчаны край. Пясчаныя залежы. // Які складаецца з аднаго пяску, пакрыты пяском, пяскамі. Пясчаныя рачныя выспы. Пясчаная сцежка. Пясчаныя пустыні. ▪ Разгалістыя сосны.. раскінуліся на пясчаным узгорку. Колас.

2. З вялікай прымессю пяску; пескаваты. Пясчаная глеба. Пясчанае поле. ▪ Ворная зямля ў малінаўцаў была.. напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

3. Як састаўная частка назваў раслін і жывёл, што растуць або жывуць на пяску, у пясках. Пясчаная акацыя. Пясчаны барсук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўнік, ‑а, м.

1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы. Карпюк. // Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.

2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва. Якімовіч. І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне. Мушынскі.

3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забрацца, ‑бяруся, ‑бярэшся, ‑бярэцца; ‑бяромся, ‑берацеся; зак.

1. Залезці куды‑н. (унутр, углыб чаго‑н., пад што ці на што‑н.). Забрацца ў кузаў машыны. Забрацца пад коўдру. Забрацца на вяршыню гары. ▪ Барсук вярнуўся з палявання. І толькі ў кару сваю забраўся ён, Як тут жа куляй выкаціўся вон... Корбан. Міколка забраўся спаць на свой тапчан. Лынькоў. // Употай прабрацца куды‑н. Аднойчы адвячоркам летнім забраўся [Юрась] у Цітавы агуркі. Маеўскі. // Пранікнуць (пра холад, вецер і пад.). З завеяю ліхой Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе наскрозь. Танк.

2. Зайсці, заехаць куды‑н. далёка. Забрацца на край свету. ▪ Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз’ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з.. дачок.. аж на Сахалін забралася. Даніленка.

3. Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. на доўгі час. Забраўся на цэлы дзень у бібліятэку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстойны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці. Прыстойныя паводзіны. ▪ З прыстойным далікацтвам.. [Тоўхарт] з усімі развітаўся. Чорны. [Госці] шумелі, крычалі, рагаталі, адпускалі не зусім прыстойныя жарты. Колас. // Добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі. Нейкі прыстойны малады чалавек устаў і даў.. [Зосі] месца. Карпаў. — А ты.. ты прыстойны чалавек, ты не станеш дамагацца кахання замужняй жанчыны. Шамякін.

2. Дастаткова добры, нядрэнны. З самага краю вуліцы, па левым яе баку, стаяла падбудаваная, яшчэ зусім прыстойная хата. Гартны. Асабняк прыстойны — шэсць пакояў, зашклёная веранда, яблыневы сад. Навуменка. Першага ганарару хапіла не толькі на прыстойны касцюм, але і на неблагі капялюш. Васілёнак. // Такі, якім належыць быць. Прыстойны выгляд. // Дастатковы па велічыні, памерах. У кожным разе барсук быў пастаўлены на стол хоць не цалкам (без галавы і кумпякоў), але ў вельмі прыстойнай колькасці. Дубоўка. На гэтай паляне, акружанай сасновым лесам, высяцца сярод агародаў, на прыстойнай адлегласці адзін ад аднаго, некалькі новых драўляных будынкаў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адагнаць, адганю, адгоніш, адгоніць; зак., каго-што.

1. Сілай або пагрозай прымусіць адысці ад каго‑, чаго‑н., перамясціцца. Адагнаць сабаку. ▪ Мухі і сляпні Не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў, і Марцін час ад часу саскокваў з драбінкі, каб адагнаць іх. Мележ. Карніцкаму не спадабалася, як ваююць Барсук і Віхор. Адзін падсцерагаў акупантаў каля сваіх зямлянак і нікуды не вылазіў, другі стараўся, колькі ў яго ставала сілы, адагнаць ворага ад сябе як мага далей. Паслядовіч. // Перамясціць (ветрам, плынню і пад.). Баіцца ён [дзядуля], каб не сплылі [дзеці] на чоўнах тых далёка, — адгоніць вецер караблі ў акіян шырокі. Дубоўка. // перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. думак, пачуццяў, унікнуць якога‑н. фізічнага стану). Каб адагнаць сон, яна [Марылька] устала, прабеглася па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі.

2. Адвесці, загнаць каго‑, што‑н. у якое‑н. месца. [Жылінскі:] — Мяне амаль кожную гадзіну завуць да тэлефона і ўсё пытаюцца, колькі я трактараў адагнаў на станцыю і пагрузіў на платформы. Сіўцоў. // Вярнуць, прымаць, адвесці на ранейшае месца. Адагнаць машыну ў гараж. ▪ Васіль падвёз Ніну да самага яе двара, потым адагнаў каня на канюшню, распрог і пайшоў дадому. Гаўрылкін.

3. Разм. Аддзяліць, праводзячы баразну, мераючы; адсякаючы, адшчэпліваючы, адбіць. Пойдзем разам з намі сёння, На узгорку, пры, гайку, Пяць гектараў мы адгонім, На цябе і на дачку. Броўка.

4. Спец. Здабыць шляхам перагонкі. Адагнаць шкіпінар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)