асе́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. асе́ліна асе́ліны
Р. асе́ліны асе́лін
Д. асе́ліне асе́лінам
В. асе́ліну асе́ліны
Т. асе́лінай
асе́лінаю
асе́лінамі
М. асе́ліне асе́лінах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам ‑іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр. оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асе́ліна

1. Неаранае поле, пакінутае для пашы (Нас.).

2. Двор, хата, сядзіба (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж сяліжба (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Асла́ асялок (БРС, Сцяшк.), асёлак (Сцяшк., Бір. дыс., Выг. дыс., Смул.), усёлак ’мянташка’ (Выг. дыс.). Рус. осла, осёлок, укр. осла, оселок, польск. osła, osełka, палаб. våslă, н.-луж. woslica, славац. osla, славен. ósla, ст.-слав., ст.-рус. осла ’тс’, в.-луж. wósła ’граўвакка (мінерал тыпу пясчаніку)’. У рускай, славацкай яшчэ ’закаліна ў хлебе’, у славенкай ’зацвярдзенне залоз’, у польскай дыял. ’брусок рознага рэчыва’, напр. масла. Параўн. чэш. дыял. мянушка Osla. Паводле Фасмера, 3, 157, сюды ж балг. осил ’восць’, што наўрад ці правамерна без прамежкавых фактаў; Трубачоў (Зб. Курыловічу, 332) лічыць літ. aslà ’земл. падлога, мянташка’ запазычаным з польскай ці іншых славянскіх моў. Не выклікае сумненняў, што прасл. *osla ўтворана ад і.-е. кораня *ăkʼ‑; звычайна пры гэтым звяртаюць увагу на яго значэнне востры’ і супастаўляюць з арм. asełn ’ігла’, грэч. ἀκόνη ’асялок’ (Мейе, Études, 419) ці англ. ail ’асялок’. Аднак наяўнасць верхнялужыцкага значэння дае магчымасць лічыць, што першаснае значэнне тут не ’вастрэнне’, а ’камень’, што звязвае слова з ст.-інд. ásman камень, неба’ і пад. Нельга выключыць, што ў словах асёлак, аселіца ’лугавіна на прысядзібным участку’, аселіна ’неаранае поле, пакінутае для пашы’ адлюстраваліся нейкія старыя сувязі з *os(ь)la ’камень > глеба’ (Міклашыч, — па Безлаю, Vodna im., 2, 65). Зыходнае значэнне ’камень’ дае больш магчымасцей для тлумачэння значэнняў ’закаліна ў хлебе’, ’зацвярдзенне’ і іншых значэнняў слова асла і вытворных побач з ’мянташка’. Нельга быць пэўным у правамернасці сувязі значэнняў ’востры’ і ’камень’ у індаеўрапейскіх мовах, магчыма, тут аманімія кораняў; у карысць адзінства кораня сведчыць хец. aku ’востры камень’ (Іванаў, Общеинд., 45), але санскрыцкае значэнне ’камень’ і неба’ сведчыць хутчэй пра іншыя семантычныя адносіны. Параўн. асялок, асёлка, асілак, востры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)