акано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку.

|| ж. акано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. акано́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акано́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акано́м акано́мы
Р. акано́ма акано́маў
Д. акано́му акано́мам
В. акано́ма акано́маў
Т. акано́мам акано́мамі
М. акано́ме акано́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

акано́м м., дорев. (в имении) управля́ющий; управи́тель; эконо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акано́м, ‑а, м.

Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела. Гурскі. [Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКАНО́М,

кіраўнік панскай гаспадаркі, наглядчык за працай у фальварку на Беларусі ў перыяд феадалізму і капіталізму. Тэрмін вядомы з канца 16 ст. Аканом нёс адказнасць за гасп. дзейнасць у маёнтку, трымаў пад кантролем суд над сялянамі, кіраваў зборам падаткаў. На аканома ўскладаўся абавязак кантролю за падуладнымі яму намеснікамі асобных фальваркаў. Ён вёў таксама ўсю гасп. справаздачу, якую прад’яўляў на рэвізію гаспадару ці яго адміністратару. Пасаду аканома ў большасці выпадкаў займалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя.

У.І.Пашкевіч.

т. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акано́м м уст (кіраўнік гаспадаркі) Verwlter m -s, -, Husverwalter m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Акано́м (БРС, Гарэц., Касп., Нас.). Запазычана з ням. Ökonom.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́нам м., см. акано́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́нам, ‑а, м.

Тое, што і аканом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ekonom

м. уст. аканом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)