Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
аве́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана.
Стрыжка авечак.
2.перан. Той, хто выдае сябе за ціхага, паслухмянага чалавека.
3.перан. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека (часцей пра асоб жаночага полу).
◊
Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху, адарваўся ад свайго асяроддзя, сям’і і інш.
Прыкідвацца авечкай.
|| прым.аве́чы, -ая, -ае.
А. сыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аве́чкаж.
1. овца́;
2.перен. ове́чка;
○ кара́кулевая а. — кара́кулевая овца́;
◊ аблу́дная (блу́дная) а. — заблу́дшая овца́;
прыкі́двацца ~кай — прики́дываться ове́чкой;
паршы́вая а. ўсю чараду́ псуе́ — посл. парши́вая овца́ всё ста́до по́ртит
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аве́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана. Па вуліцы каровы затухкалі, забляялі авечкі, ляснуў пугаю пастух.Колас.//перан.Лаянк. Пра някемлівага дурнаватага чалавека. — А як у нас слаўна было. Добра жылі. Мірна, па-людску... Дык прывалаклася ж сюды гэтая... паршывая авечка!..Ракітны.
•••
Каракулевая авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.
Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які адарваўся, адбіўся ад свайго асяроддзя, грамадства, сям’і і інш., які збіўся з правільная жыццёвага шляху. [Раіса:] — Ну што я магу зрабіць, калі я такая блудная авечка?Лобан.
Божая авечка — пра набожнага, богабаязнага чалавека. [Сіман:] Значыць, латынянка? адступніца?.. Хаця ў чым ты, божая авечка, тут павінна.Клімковіч.
Прыкідвацца авечкайгл. прыкідвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АВЕ́ЧКА свойская, парнакапытная жвачная жывёла роду бараноў сям. пустарогіх. Аб’ект авечкагадоўлі. Паходзіць ад дзікіх горных бараноў (муфлонаў і архараў), прыручаных больш як 8 тыс. гадоў назад. На тэр. Беларусі вядома больш за 1000 гадоў. Дае каштоўную сыравіну (воўну, смушак, аўчыну) і прадукты (мяса, лой, малако). У свеце больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп авечак. Па якасці воўны адрозніваюць танкарунныя, паўтанкарунныя, паўгрубашэрсныя і грубашэрсныя пароды авечак; паводле экстэр’еру — каротка- і доўгахудахвостыя, каротка- і доўгатлустахвостыя, курдзючныя; паводле прадукцыйнасці і вытв. кірунку — смушкавыя, аўчынна-футравыя, мясавоўнавыя і мяса-воўна-малочныя. У гаспадарках Беларусі найбольш пашыраны пароды прэкас, латвійская цёмнагаловая, раманаўская.
Масць авечкі белая, чорная, рыжая, шэрая. Вышыня ў карку 55—100 см, даўж. цела 60—110 см. У самцоў звычайна развітыя, спіральна выгнутыя рогі, маткі бязрогія або з невялікімі рагамі. Авечка жыве 12—15 гадоў, тэрмін гасп. выкарыстання 6—8 гадоў. Плоднасць 1—2 ягнят за акот. Выхад чыстай воўны 30—75%, малочнасць матак 50—100 кг. Дарослыя бараны важаць 60—180, маткі — 35—110 кт. Забойны выхад 45—60%. Асн. кармы для авечкі — трава з прыроднай і сеянай пашы, сена, яравая салома, сілас і канцэнтраты.