Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абца́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дэталь абутку ў выглядзе падстаўкі, якая прыпадымае пятку вышэй узроўню наска.
Боты на высокіх абцасах.
◊
Трымаць пад абцасамкаго-н. — трымаць у поўным падпарадкаванні.
|| памянш.абца́сік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.абца́савы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абца́см. каблу́к;
◊ трыма́ць (быць) пад ~сам — держа́ть (быть) под каблуко́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абца́с, ‑а, м.
Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук. Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!»Шамякін.
•••
(Быцьукаго, трымацькаго) пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абца́см.Ábsatz m -es, -sätze; Hácken m -s, -;
◊
быць пад абца́самúnter dem Pántoffel stehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абца́с
(польск. obcas, ад ням. Absatz)
цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Абца́с, абсац (Гарэц., Др.-Падб., Сцяц., Яруш.). Запазычанне праз польск.obcas з ням.Absatz (Кюнэ, Poln., 82). У працэсе запазычання ў польскай мове адбылася дистантная метатэза — нерэгулярная з’ява, якая выклікана камбінаторнымі цяжкасцямі, не тыповымі для славянскай структуры слова (Absatz > obsac > obcas). Магчыма, што слова было непасрэдна запазычана ў беларускую мову, улічваючы распаўсюджанасць нямецкага рамяства ў гарадах Беларусі. Гл. Вольскі, Узв. 3, 9–10, 97.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абцас, каблук; шпількі (мн., разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
1. Закупорка для бутэлек.
2.Абцас (уст.).
|| прым.ко́ркавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)