абца́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэталь абутку ў выглядзе падстаўкі, якая прыпадымае пятку вышэй узроўню наска.

Боты на высокіх абцасах.

Трымаць пад абцасам каго-н. — трымаць у поўным падпарадкаванні.

|| памянш. абца́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. абца́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)