абармо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне; нягоднік, прайдоха, ашуканец, грубіян.

|| ж. абармо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абармо́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абармо́т абармо́ты
Р. абармо́та абармо́таў
Д. абармо́ту абармо́там
В. абармо́та абармо́таў
Т. абармо́там абармо́тамі
М. абармо́це абармо́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абармо́т м., разг. обормо́т, плут, пройдо́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абармо́т, ‑а, М ‑моце, м.

Разм. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягоднік, грубіян, ашуканец. У душу ўлазіць з брудным ботам, Жыццё атручвае, як гад. Пракляты ж будзь ты, панскі лад, Дзе права правяць абармоты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абармо́т м разм Sptzbube m -n, -n, Guner m -s, -, Betrüger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Абармо́т ’махляр, прайдзісвет, чалавек, пазбаўлены даверу’ (Шат., КЭС, КТС), ’неахайны чалавек’ (Яўс.), абермот ’нязграбны чалавек’ (Кліх), рус. обормот ’абадранец’. Магчыма, да абора‑мот ’той, хто матае аборы (вяроўкі, якімі прымацоўваюцца лапці)’, спачатку зняважлівая назва вясковых жыхароў («лапцюжнікаў»). Для падобных назваў параўн. семантыку польск. gbur ’грубіян’ < ст.-польск. gbur ’селянін’ і словаўтварэнне ўкр. ціповʼяз, грічкосій і г. д. Іншую версію гл. у Трубачова, ВЯ, 1961, 5, 134 (< барматаць). Неверагодна ў Гэлтана, ZfslPh, 23, 326–327 (< ням. Ober і рус. мот). Яшчэ больш праблематычная версія аб венгерскім паходжанні гэтага слова. Гл. Пагарэлаў, RÉS, 30, 102–103. Супраць апошняга Гэлтан, там жа, 325–326 з падрабязнай аргументацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обормо́т прост. абармо́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абармо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да абармот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брадзя́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Тое, што і валацуга, бадзяга ​2. [Алесь:] — А то ты [Мікалай] сам брадзягаю жывеш, а пра іншых клапоцішся... Чорны. [Даніла:] — Марынка, чула ты брадзягу? Ой, абармот жа, абармот! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́бчик прост. шалахво́ст, -та м., бадзя́ка, -кі м., абармо́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)