УЭ́ЛЕР (Weller) Томас Хакл (н. 15.6.1915, г. Ан-Арбар, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША Скончыў Мічыганскі ун-т (1936), Гарвардскую мед. школу (1940). З 1940 у дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 праф. у Гарвардскай мед. школе. Навук. працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія 1954 (разам з Ф.Ч.Робінсам і Дж.Ф.Эндэрсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Мікалай Яўгенавіч (н. 26.8.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне гастраэнтэралогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961), дзе і працаваў з 1965. З 1978 у Растоўскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1987 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні гелікабактэрыёзу, дыскінезій жоўцевывадной сістэмы, псіхасаматычных расстройстваў пры эразіўна-язвавых пашкоджаннях страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
Тв.:
Нетрадиционные методы лечения билиарной патологии в практике терапевта. Алматы;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАІ́Н Віктар Яўхімавіч (н. 26.2.1914. Баку),
расійскі геолаг. Акад.Рас.АН (1987). Скончыў Азербайджанскі індустрыяльны ін-т (1935). У 1949—54 праф. у ім. З 1957 у Ін-це геахіміі і аналіт. хіміі АНСССР. Праф. Маскоўскага ун-та з 1961; з 1972 — у Геал. ін-це АНСССР. Навук. працы па рэгіянальнай тэктоніцы мацерыкоў, класіфікацыі асн. структурных элементаў зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Тв.:
Региональная геотектоника: Северная и Южная Америка. Антарктида и Африка. М., 1971;
расійскі хімік. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1928). Скончыў Пецярб.ун-т (1884), дзе і працаваў (з 1907 праф.). З 1934 дырэктар Ін-та прыкладной хіміі. Навук. працы па хіміі прыродных злучэнняў. Адкрыў рэакцыю кандэнсацыі альдэгідаў у складаныя эфіры (рэакцыя Ц.—Каніцара). Распрацаваў спосабы прамысл. сінтэзу камфоры са шкіпінару, рэцэптуру новага высакаякаснага хім. шкла, атрымання чыстых хім. рэактываў, ёду з марскіх водарасцей. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦЫ (Vaccinium myrtillus),
кветкавая расліна сям. бруснічных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца ў забалочаных лясах (характарызуюць асобныя тыпы лесу — чарнічнікі), утвараюць зараснікі.
Лістападны кусцік выш. 15—40 смз доўгім паўзучым карэнішчам. Галіны рабрыстыя, зялёныя. Лісце чаргаванае, дробнапілавата-зубчастае. Кветкі адзіночныя (рэдка па 2), зеленавата-белыя з ружаватым адценнем. Плод — чорна-шызая з васковым налётам сакаўная ядомая ягада. Спажываюць у ежу і як лек. сродак; корм для паўн. аленяў і птушак. Меданосная, лек., харч. і фарбавальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУКЕ́Р Сямён Майсеевіч (17.1.1893, г. Гомель — 1.3.1955),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1946), праф. (1949). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1929 у клініцы вуха, горла, носа БДУ (з 1930 Мінскі мед.ін-т). У Вял.Айч. вайну ў эвакашпіталі. З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па клінічных, біяхім., эксперым. даследаваннях склеромы.
Тв.:
Вопросы эпидемиологии и контагиозности склеромы верхних дыхательных пугей // Склерома. Мн., 1951;
Современное состояние некоторых вопросов склеромной проблемы // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОЎЛС (Knowles) Уільям Стэндыш (н. 1.6.1917, г. Таўнтан, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі (1939) і Калумбійскі (1942) ун-ты. У 1942—86 у кампаніі «Мансанта» (г. Сент-Луіс). Навук. працы паарган. хіміі. Сінтэзаваў аптычна актыўны металаарган. каталізатар, з дапамогай якога ўпершыню ажыццявіў хіральна каталізавальную рэакцыю асім. гідрыравання (1968). На яе аснове разам зінш. стварыў высокапрадукцыйную прамысл. тэхналогію сінтэзу амінакіслаты L-ДОФА (дыоксіфенілаланіну), якая выкарыстоўваецца для лячэння паркінсанізму. Нобелеўская прэмія 2001 (з К.Б.Шарплесам, Р.Наёры; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАЎ Алег Генрыхавіч (н. 22.11.1960, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (2002). Скончыў Гродзенскі мед.ун-т (1983), дзе і працуе, з 1996 заг. кафедры. Навук. працы па отарыналарынгалогіі, аталогіі, отахірургіі і анкалогіі.
Тв.:
Хирургическое лечение деструктивных средних отитов. Гродно, 2001 (разам з У.Дз.Меланьіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трая́нка1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл.*troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна зукр.троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).
Трая́нка2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян1, гл.