ФЁДАРАЎ Мікалай Яўгенавіч (н. 26.8.1938, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне гастраэнтэралогіі. Д-р мед. н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961), дзе і працаваў з 1965. З 1978 у Растоўскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1987 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні гелікабактэрыёзу, дыскінезій жоўцевывадной сістэмы, псіхасаматычных расстройстваў пры эразіўна-язвавых пашкоджаннях страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Тв.:

Нетрадиционные методы лечения билиарной патологии в практике терапевта. Алматы;

Витебск, 1999.

т. 16, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)