Мерці, мерць ’гінуць, паміраць’ (ТСБМ, Нас., Растарг., ТС), віл. мярці́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. ме́рти, польск. mrzeć (< mier‑ć), чэш. mříti, ст.-чэш. mřieti, umierati, а ў іншых слав. мовах з ‑і‑ (бел. паміраць, рус. умирать, славен. umírati і інш.). Да прасл. mer‑ti, аснова якога mer‑ чаргуецца з mьr‑ і mor‑ (Махэк₂, 382; Брукнер, 346–347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сца1 ’прастора, пункт, мясцовасць’ (ТСБМ, Касп., Кліх, Янк. I), месцейка ’тс’ (Др.-Падб.), месцечка ’мясцінка’ (Янк. 3.), ст.-бел. мѣстце, мѣстцо ’месца’, ст.-рус. мѣстьце (XV ст.). Да ме́ста1 (гл.).

Ме́сца2 месцо ’рыначная плошча’ (Кліх), ’мястэчка’ (валож., іўеў., навагр., беласт., Сл. ПЗБ). Да месца1. У выніку кантамінацыі бел. месца ’месца’ і места ’горад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņa ’балота, багністае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́раха ’муравей’ (драг., КЭС і З нар. сл.; малар., стол., Сл. Брэс.), мура́ха ’тс’ (Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), мурахо́уё ’мурашкі’ (рэч., Нар. сл.). Укр. мура́ха ’тс’, ’мурашкі’. Утвораны ад мур‑ы (гл. мурава́ты) пры дапамозе суфікса ‑аха (Слаўскі, SP, 1, 72). Палескае. З семантычным пераносам — мураха ’кузырка’ (Дразд.). Аналагічна ў іншых гаворках: параўн. рус. ярасл. мураша́ ’ўсялякія дробныя кузуркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муска́т ’арэх і насенне мускатніку, Myristica’, ’сорт духмянага вінаграду і віно з гэтага вінаграду’ (ТСБМ). З рус. мовы. Ст.-бел. мушкатъ ’мускатны арэх’ (XV ст.) было запазычана са ст.-польск. muszkat < ст.-чэш. muškát, якія з с.-в.-ням. muscât < с.-лац. muscātum ’тс’ (Міклашыч, 2, 175; Фасмер, 3, 20; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ркаць ’гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзвя́на расі ’падзь’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Параўн. лудз., віл., глыб., воран., ашм. мядовая (медавия) раса ’тс’ (там жа). и‑аснова лексемы мёд абумовіла з’яўленне ‑в‑ перад суфіксам ‑ян‑ (насуперак правілу: аўсяны, бульбяны). Гэтак жа яшчэ ст.-рус. медвеный, медвяный ’які адносіцца да мёду’ (XII ст. > XVI ст.), медвеная роса ’падзь’ (алан., XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асо́т ’расліна Sonchus L.’, назва дастасоўваецца і да іншых раслін (Cirsium arvense, Chondrilla junces), ацот ’тс’ (Бяльк.). Рус., укр. осот, польск., чэш. oset (чэш. дыял. таксама voset, (v)osti, vôst, octak), балг. осът, славен. osát. Да і.-е. *akʼ‑ ’востры’, прадстаўленага між іншым у грэч. ἄκανος ’чартапалох’, літ. ãšatas ’конскі волас’ (Мейе, Études, 299). Гл. востры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)