ЮЖАКО́Ў Сяргей Мікалаевіч (29.12.1849, г. Вазнясенск Мікалаеўскай вобл., Украіна — 12.12.1910),
расійскі публіцыст і сацыёлаг, ліберальны народнік. Вучыўся ў Новарасійскім ун-це ў Адэсе (з 1865). З 1868 супрацоўнічаў у час. «Знание», «Отечественные записи», «Дело», «Одесский вестник» і інш. У 1879—82 у ссылцы ва Усх. Сібіры. У 1885—89 чл. рэдакцыі час. «Северный вестник», у 1894—98 — «Русское богатство». Ў 1898—1909 рэдактар 22-томнай «Вялікай энцыклапедыі» т-ва «Асвета». Аўтар прац: «Формы земляробскай вытворчасці ў Расіі» (1882), «Сацыялагічныя эцюды» (т. 1—2, 1891—96), «Аграрнае пытанне ў Расіі» (2 выд., 1917) і інш. Даказваў немагчымасць капіталіст. развіцця Расіі, прапаноўваў праграму падтрымкі сельскіх абшчын і арцелей, якія, на яго думку, маглі б стаць асновай абагульнення вытворчасці ў с.-г. і саматужных промыслах. Ідэалізаваў рэформы 1860—70-х г. у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Сяргей Пятровіч (14.12.1910, Баку — 27.1.1985),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў муз.-тэатр. студыю ў Харкаве (1930). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1934—37). З 1930 працаваў у т-рах Чарнігава, Кіева, Новакузнецка, з 1952 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў, мастацтва пераўвасаблення, тонкі гумар. Найб. значныя ролі ў Брэсцкім т-ры: Дзяржынскі, Траўбе («Брэсцкі мір», «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Дзед, Камендант, дзед Цыбулька («Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Галутвін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу). Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКО́ЎСКІ Ігнат (каля 1798, Навагрудчына — 1873),
бел. і польскі пісьменнік, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1830—31. Працаваў адвакатам у Навагрудку. З 1831 у эміграцыі ў Лондане, кампаньён А.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Ведзьма б. Навагрудскага пав. У эміграцыі выступаў з публіцыст. артыкуламі і вершамі. У мемуарнай кн. «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1-е выд., Лондан, 1854; 2-е выд., Познань, 1858) расказаў пра побыт і звычаі жыхароў Беларусі, хваляванне сялян у мяст. Крошын Навагрудскага пав. ў 1828, пра бел. паэта П.Багрыма (упершыню апубл. яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»). Аўтар публіцыст. кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае прабыванне на Усходзе» (Лондан, 1857).
Літ.:
Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст.Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Пётр Ціханавіч (3.9.1901, в. Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. —28.10.1950),
савецкі ваен. дзеяч. Контр-адмірал (1948). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), Ваенна-марское паліт. вучылішча (1924), Ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У ВМФ з 1919, з 1920 на караблях Дняпроўскай ваен. флатыліі. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-польскай вайны 1920 і падаўлення Кранштацкага паўстання 1921. З 1921 служыў на Чарнаморскім флоце, з 1939 нач.паліт. ўпраўлення Чарнаморскага флоту. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Ачакава, больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў акружаным Севастопалі. З 1942 у Волжскай ваен. флатыліі, на Сталінградскім фронце. З 1944 на Каспійскай флатыліі, з 1947 нам.каманд. Чарнаморскім флотам. 29.9.1949 беспадстаўна арыштаваны органамі МДБ і прыгавораны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да расстрэлу. У 1954 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (29.12.1912, с. Баяркіна Маскоўскай вобл. — 7.7.1974),
савецкі авіяканструктар; адзін са стваральнікаў сав. рэактыўнай авіяцыі і крылатых ракет. Д-ртэхн.н. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1973). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1938). З 1943 на кіруючых пасадах у спец.НДІ і КБ. У 1941 сумесна з А.М.Ісаевым (гл. Дадатак) сканструяваў першы сав. знішчальнік БІ-1 з вадкасна-рэактыўным рухавіком. У 1950—70-я г. пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створана і перададзена ў серыйную вытв-сць сям’я крылатых ракет розных класаў і тыпаў базіравання для марской і далёкалётнай авіяцыі. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1970. Яго бюст устаноўлены ў г. Дубна (Расія), імем Б. названы пік на Зах. Паміры.
Літ.:
А.Я.Березняк. Жизнь и деятельность. Дубна, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЗІО (Bisio) Стэфан Ларэнца (1720, паводле інш. звестак 14.2.1724, Венецыя, Італія — 1787),
урач, адзін з заснавальнікаў мед. калегіума Гал. школы Вял. кн. Літ. (1781). Д-р філасофіі і медыцыны (1746). З 1748 выкладаў ва Урачэбным калегіуме г. Турын, займаўся ўрачэбнай практыкай у Венецыі. У 1763—68 па запрашэнні княгіні Ганны Ябланоўскай працаваў яе прыдворным лекарам у маёнтку Сямяцічы пад Драгічынам, дзе яна стварыла прыродазнаўчы музей, сабрала багатую бібліятэку і арганізавала школу акушэрак. З 1768 прыдворны лекар князя Караля Радзівіла ў Нясвіжы. З 1772 у Вільні, дзе ўпершыню правёў анатаміраванне і апублікаваў яго вынікі. У 1773 у Вільні на лац. мове выдадзена кніга Б. «Пісьмо аб метадзе, які выкарыстоўваюць для лячэння злаякаснай ліхаманкі». З 1781 узначальваў мед. калегіум Гал. школы Вял. кн. Літ. (Віленскай акадэміі). У 1787 выехаў у Італію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭР, Блейр (Blair) Энтані (Тоні) Чарлз Лінтан (н. 6.5.1953, г. Эдынбург, Вялікабрытанія), дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т (1975), да 1983 прыватны адвакат у Лондане. З 1983 дэп. парламента ад Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі, з 1994 яе лідэр. Пад яго кіраўніцтвам лейбарысцкі рух паступова адмаўляецца ад «сацыяліст. атрыбутаў мінулага» (напр., ад ідэі аб прыярытэце грамадскай уласнасці) і перамяшчаецца з левага паліт. фланга краіны да цэнтра. У 1988—97 чл. ценявога кабінета міністраў, у 1997 прэм’ер-міністр і 1-ы лорд-казначэй Лондана. З мая 1997 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Урад Б. асн. ўвагу аддае ўдасканаленню сістэмы падаткаабкладання, скарачэнню колькасці беспрацоўных, паляпшэнню сістэм адукацыі і аховы здароўя; у знешняй палітыцы выступае за ўмацаванне еўрап. бяспекі, цеснае ваен.-паліт. супрацоўніцтва Вялікабрытаніі з НАТО. Падтрымаў ваен. акцыі ЗША ў Югаславіі (1999), Афганістане (2001) і Іраку (2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́Ў Георгій Данілавіч (6.10.1931, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 4.8.1998),
расійскі фізік-эксперыментатар. Д-рфіз.-матэм.н. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1955 ва Усесаюзным НДІэксперым. фізікі ў г. Сароў (з 1968 заг. лабараторыі), з 1975 заг. лабараторыі Ін-та высокіх тэмператур Рас.АН. Навук. працы па фізіцы электронных пучкоў і паскаральнікаў зараджаных часціц. Адзін са стваральнікаў новага тыпу цыклічных паскаральнікаў электронаў («безжалезныя» бэтатроны; 1959), якія выкарыстоўваліся пры адпрацоўцы ўзораў ядз. зброі. Распрацаваў серыю рэнтгенаграфічных установак для даследавання вельмі хуткіх працэсаў, а таксама частотныя крыніцы высокага напружання для розных тэхнал. мэт. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Передача энергии электронным пучком: Пробл. и перспективы (разам з Я.А.Абрамянам, Б.А.Альтэркопам) // Электричество. 1983. №7;
Интенсивные электронные пучки: физика, техника, применение. М., 1984 (з імі ж).