КУЛЯШО́Ў Георгій Данілавіч (6.10.1931, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 4.8.1998),
расійскі фізік-эксперыментатар. Д-р фіз.-матэм. н. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1955 ва Усесаюзным НДІ эксперым. фізікі ў г. Сароў (з 1968 заг. лабараторыі), з 1975 заг. лабараторыі Ін-та высокіх тэмператур Рас. АН. Навук. працы па фізіцы электронных пучкоў і паскаральнікаў зараджаных часціц. Адзін са стваральнікаў новага тыпу цыклічных паскаральнікаў электронаў («безжалезныя» бэтатроны; 1959), якія выкарыстоўваліся пры адпрацоўцы ўзораў ядз. зброі. Распрацаваў серыю рэнтгенаграфічных установак для даследавання вельмі хуткіх працэсаў, а таксама частотныя крыніцы высокага напружання для розных тэхнал. мэт. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Передача энергии электронным пучком: Пробл. и перспективы (разам з Я.А.Абрамянам, Б.А.Альтэркопам) // Электричество. 1983. №7;
Интенсивные электронные пучки: физика, техника, применение. М., 1984 (з імі ж).
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)