клі́мат

(гр. klima, -atos = нахіл)

1) шматгадовы рэжым надвор’я, уласцівы пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін (напр. вільготны к., умераны к.);

2) перан. абстаноўка, умовы існавання каго-н., чаго-н. (напр. у аддзеле склаўся нездаровы к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ба́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баркі. Барачны каркас. // З якога робяць баркі. Барачныя драніцы.

бара́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да барака, уласцівы бараку. Барачны калідор. Барачнае жыццё. // Які па выгляду нагадвае барак. Будыніна барачнага тыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́цатны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воцату, уласцівы воцату. Воцатны пах. // Прызначаны для воцату, з-пад воцату. Воцатная бутля.

•••

Воцатнае дрэва — воцатнік.

Воцатная кіслата — арганічнае бясколернае рэчыва з рэзкім пахам.

Воцатная эсенцыя — назва моцнага раствору воцатнай кіслаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацяры́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы маці. Мацярынскай любоўю зноў загарэліся жаночыя вочы. Асіпенка. // Які належыць маці.

2. Спец. Такі, ад якога або ў якім утвараецца што‑н. новае, падобнае да яго. Мацярынскія сарты насення.

•••

Мацярынская парода гл. парода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да размовы (у 1 знач.), уласцівы ёй. Размоўная інтанацыя вершаў Маякоўскага. Размоўны стыль. □ Кідаецца ў вочы рытмічнае багацце паэмы [«Ясныя водбліскі» А. Бялевіча]. Рытм тут — то просты, размоўны, які нагадвае гаворку, то мілагучны і пявучы. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да руты; уласцівы руце. Рутавы ліст. Рутавы пах. // Зроблены, прыгатаваны з руты.

2. у знач. наз. ру́тавыя, ‑ых. Сямейства трапічных ці субтрапічных двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, у лісцях якіх змяшчаецца эфірнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санато́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да санаторыя. Санаторны кветнік. Санаторнае будаўніцтва. // Які жыве або працуе ў санаторыі. Санаторны ўрач.

2. Такі, што бывае ў санаторыі, уласцівы яму. Санаторнае лячэнне. □ [Ніна:] — Ты ж глядзі, татка, выконвай санаторны рэжым...

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этру́скі 1, ‑аў; адз. этруск, ‑а, м.; этруска, ‑і, ДМ ‑русцы; мн. этрускі, ‑сак; ж.

Адзін з народаў старажытнай Італіі.

этру́скі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да этрускаў; які належыць, уласцівы ім. Этруская мова. Этрускае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́гадны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ягады, уласцівы ягадам. Ягадная костачка. Ягадны пах. // Які дае, прыносіць ягады. Ягадныя расліны. // Багаты на ягады. Ягадны год. Ягаднае месца ў лесе. // Прыгатаваны з ягад, з ягадамі. Ягаднае варэнне. Ягадны кісель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакумента́льны

(польск. dokumentalny, ад лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) які мае адносіны да дакумента (напр. д. матэрыял);

2) заснаваны на дакументах, на жыццёвых фактах (д. фільм);

3) уласцівы дакументам (д-ая дакладнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)