бруха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буды́нак, ‑нка, м.
Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб’яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быва́лешні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які быў раней, былы, колішні. Дарога была цесная, вузкая. У бывалешнія гады па ёй вазілі з балота сена, і ўсю зіму тут скрозь на дрэўцах віселі зялёныя пасмы мурагу. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласі́на, ‑ы, ж.
1. Вырабленая скура лася ці аленя. Папружка з ласіны.
2. Мяса лася. Тут .. на ражне ласіна вяліцца — Дабаўка да пайка сухога. Хведаровіч.
3. толькі мн. (ласі́ны, ‑сі́н). Штаны з ласінай скуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ледаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы. В. Вольскі. У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́пей, прысл.
Разм. Тое, што і лепш. — Рашайце, госці, самі, — раптам сказала [Антаніна Міхайлаўна]: — Ці тут мы сядзем за стол, ці можа лепей пойдзем у садок пад грушку? Колас. У гасцях добра, а дома лепей. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малата́рня, ‑і; Р мн. ‑рань; ж.
Машына для абмалоту сельскагаспадарчых культур. Конная малатарня. Складаная малатарня. □ Толькі ў адным канцы вёскі адна-адзінютка гула малатарня, але не магла яна адна заглушыць тут стуку цапоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даспадо́бы, прысл.
Падабаецца, падыходзіць, па густу. Усё тут даспадобы, Усё на лепшы густ: Сасонкі — небаскробы, Каліны нізкі куст. Матэвушаў. Твар жанчыны ўспыхнуў чырванню, відаць было, што ёй не даспадобы прыйшлося сказанае Сяргеем Іванавічам. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негада́ны, ‑ая, ‑ае.
Нечаканы, неспадзяваны; непрадбачаны. Негаданы госць. □ — Паэзіі тут .. не абярэшся! — падхватвае Лабановіч. — Новыя мясціны, новыя людзі, негаданыя прыгоды падарожжа, начлег дзе-небудзь на ўлонні прыроды, касцёр, цёмнае неба і ясныя зоры... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няке́млівы, ‑ая, ‑ае.
Які слаба кеміць; нездагадлівы. [Андрэй:] — От каб запалкі былі, агонь расклалі б. Ды дзе іх тут возьмеш? — Зусім ты някемлівы, — засмяяўся Васіль. — Брат жа твой курыць, а ты надзеў яго пінжак... Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)