аўстрыйскі жывапісец. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе ў Вене (1875—83). Адзін з заснавальнікаў (1897) і прэзідэнт (да 1905) аб’яднання «Венскі Сецэсіён». Раннім творам уласцівы традыцыі сімвалізму; карціны «Байка» (1883), «Ідылія» (1884), «Каханне» (1895), плафоны Венскага гар.т-ра (1888) і інш. У сталы перыяд працаваў у стылі мадэрн. Творчасць вызначалася асіметрычнасцю кампазіцый, шырокім выкарыстаннем арнаментыкі, плоскаснасцю выяў, з якой кантрастуе натуралістычнасць прапрацоўкі твараў і рук. Сярод работ: «Русалкі» (каля 1899), «Медыцына» (1900—07), «Юдзіф і Алаферн» (1901), «Тры ўзросты жанчыны» (1905), «Пацалунак» (1907), «Смерць і жыццё» (1911—15), «Адам і Ева» (1917—18); партрэты Ф.Рыдлер (1906), А.Блох-Баўэр (1907), І.Штаўдэ (1917—18); пейзаж «Поле макаў» (1907) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАЎ (Віктар Міхайлавіч) (н. 27.2. 1940, в. Уласава Віцебскага р-на),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1967). Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі. Станковым творам уласцівы лірычная і сімвалічна-рамант. вобразнасць, кампазіцыйная цэласнасць, дакладная прапрацоўка формы, выразнасць тонавых кантрастаў, сакавіты колер. Аўтар тэматычных кампазіцый «1941» (1974), «Браслаўскія рыбакі» (1975), трыпціхаў «На Віцебскім дывановым» (1978), «Ранішняя змена» (1981), «Сураж—Віцебск» (1984), «Яблыкі на снезе» (1990), нацюрмортаў «Хлеб» (1970), «Прасніцы» (1989), «Матылёк» (1990), «Чырвоны нацюрморт» (1998), пейзажаў «Вечарэе» (1968), «Наваполацк. 4-ы мікрараён» (1971), «На Заходняй Дзвіне» (1978), «Веснавы матыў» (1984), «Зімовае сонца» (1998), партрэтаў. Выканаў размалёўкі «Памяць» у Музеі баявой славы ў Полацку (1972), «Легенда пра стары Полацк» у кавярні «Віцязь» (1979), «Белая Русь» у кінатэатры «Мінск» (1981), «Дзвіна» ў рэстаране «Пралеска» (1983) — усе ў Наваполацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЫЛЬЯ́НІ ((Modigliani) Амедэо) (12.7.1884, г. Ліворна, Італія — 25.1.1920),
італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік парыжскай школы. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі. З 1906 у Парыжы. Зазнаў уплывы А. дэ Тулуз-Латрэка, П.Сезана, П.Пікасо, афр. пластыкі, як скульптар — К.Брынкушы. У скульптуры імкнуўся да спрошчаных геаметрызаваных форм і падоўжаных прапорцый («Галава», 1913, і інш). Жывапісная манера вызначаецца дэкар. плоскаснасцю, лаканічнасцю пераважна аднафігурных кампазіцый, музыкальнасцю сілуэтна-лінейных рытмаў, насычанасцю каларыту. Ствараў партрэты і ню, якім уласцівы інтымная індывідуальнасць і псіхалагізм вобразаў, паэтычнасць, якая часта спалучаецца з трагічным адчуваннем безабароннасці чалавека ў свеце: «М.Жакоб» (1916), «Л.Збароўскі», «Аголеная» (абодва 1917), «Маленькі селянін» (1918), «Вялікая аголеная», «Цыганка», «Хлопчык у сіняй куртцы», «Жоўты купальнік» (усе 1919) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНГС ((Mengs) Антон Рафаэль) (22.3.1728, г. Усці на Лабе, Чэхія — 29.6.1779),
нямецкі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Дырэктар акадэміі св. Лукі ў Рыме (з 1770). Працаваў у Дрэздэне, Рыме, Мадрыдзе. Раннія творы ствараў у традыцыях барока, пазней пад уплывам І.І.Вінкельмана ў жывапісных і тэарэт. працах сцвярджаў прынцыпы класіцызму. Яго манум. размалёўкам уласцівы рэмінісцэнцыі ант. мастацтва, ідэалізаванасць кампазіцыі і формы, умоўнасць вобразаў: фрэскі «Парнас» на віле кардынала Альбані ў Рыме (1761), у палацы ў Аранхуэсе (пасля 1762), Ватыканскай б-цы (1770—73), «Апафеоз Траяна» ў Каралеўскім палацы ў Мадрыдзе (1774). Жыццёвасцю трактоўкі вобраза, дакладнасцю малюнка, каларыстычнай гармоніяй вызначаюцца партрэты караля Аўгуста III (1745), папы Клімента XIII (1758), Вінкельмана (паміж 1758—62), Карла III Іспанскага (1761), аўтапартрэт (1755) і інш.
бел. мастак. Скончыў Цэнтр.эксперым. студыю маст. праектавання пры Саюзе мастакоў СССР у Маскве (1970). У 1952—65 мастак Брэсцкага абл.драм.т-ра, у 1970—80 гал. мастак Ін-та тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957), «Позняе каханне» (1963) А.Астроўскага, «Блудны сын» Э.Ранета (1958), «Два клёны» Я.Шварца (1960), «Асцярожна, Мякішавы» А.Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава (абодва 1963), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1964), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1965) і інш. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966), «Узбярэжжа» (1971), «У грыбы» (1974), «Пейзаж. У выхадны» (1976), «На рацэ Свіслач» (1979), «Вечар» (1981), «Светлы дзень» (1983), «Ружовая раніца» (1985), калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОЛЬ ((Noll) Дзітэр) (н. 31.12.1927, г. Рыза, Германія),
нямецкі пісьменнік. Чл.АМ ГДР (з 1969). Скончыў Іенскі ун-т. Дэбютаваў у 1950. Прадоўжыў традыцыю ням. «рамана выхавання». Праблемы станаўлення асобы, фарміравання свядомасці, пасляваен. будаўніцтва Германіі, маральна-этычныя адносіны ў навук. асяродку ў раманах «Прыгоды Вернера Хольта» (ч. 1—2, 1960—63, экранізацыя 1965), «Кіпенберг» (1979), аповесцях і апавяданнях, нарысах і інш. Яго творам уласцівы сюжэтная шматпланавасць і разгалінаванасць, спалучэнне эпічнасці з глыбокім псіхалагізмам, насычанасць фальклорна-міфалагічнымі матывамі, маст. алюзіямі і рэмінісцэнцыямі. Нац. прэмія ГДР 1963.
Тв.:
Рус.пер. — Киппенберг. М., 1981;
Приключения Вернера Хольта. Кишинев, 1984.
Літ.:
Геердс Г.Ю. Дитер Нолль // Писатели ГДР: Пер. с нем. М., 1984;
Леонова Е.А. О некоторых формах выражения эпического в романе Дитера Нолля «Приключения Вернера Хольта» // Весн. БДУ. Сер. 4. 1987. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РМЕКЕ ((Permeke) Канстан) (31.7.1886, г. Антверпен, Бельгія — 4.1.1952),
бельгійскі мастак; вядучы прадстаўнік бельг.экспрэсіянізму. Вучыўся ў АМ у г. Гент (1904). У 1909—12 узначальваў «2-ю групу» бельг.маст. латэмскай школы. Для ранніх твораў характэрны пошукі выразных сродкаў праз аналіз мясц. мастацтва: «Зіма ў Фландрыі» (1.912), «Мацярынства» (1913). Пазней працаваў у рэчышчы экспрэсіянізму: «Чужы», «Мяснік» (абодва 1916), «Аматар сідру» (1917), «Едакі бульбы» (1935). Творам (марыны, выявы сялян і рыбакоў, аголеная натура), выкананым у шырокай манеры з насычаным каларытам, уласцівы жывапісная экспрэсія ў кантрасце з цяжкавагавасцю форм, трагізм светаўспрымання, містычная напружанасць маст. бачання. З 1935—36 працаваў і як скульптар («Галава Хрыста», 1936, і інш.).
Літ.:
Алпатов М.В. Пейзажи К. Пермеке // Алпатов М.В. Этюды по истории западноевропейского искусства. 2 изд. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЗІНА (Таццяна Яўгенаўна) (16.8.1908, г. Няміраў Вінніцкай вобл., Украіна — 23.9.1992),
бел. мастак. Скончыла Адэскі маст.ін-т (1935). З 1936 працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і маст. фільмаў у г. Адэса (Украіна). З 1941 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Працавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найб. значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К.Гоцы (1946), Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1948), «Машэка» Р.Пукста (1957), «Сцяпан Разін» А.Касьянава (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівырамант. сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і інш.
рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Нар.арт. Беларусі (1934). Вучыўся ў драм. школе кіеўскага т-ра «Салаўцоў» (з 1908). Працаваў акцёрам у т-рах Кіева, Харкава і інш., гастраліраваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўр.тэатр. трупу, на базе якой створана яўр. секцыя Бел.драм. студыі ў Маскве. З 1922 маст. кіраўнік гэтай секцыі, з 1926 — Дзярж.яўр.т-раБССР і адначасова ў 1933—35 студыі пры т-ры. Яго пастаноўкам уласцівысац. абагульненасць, тыпізацыя псіхал. характарыстык, яркасць сцэн. відовішча, выкарыстанне фалькл. і этнагр. элементаў: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вявюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). У 1937 рэпрэсіраваны.