Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акуля́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі.Хомчанка.У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі.Колас.
2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.
•••
Акуляры наставіцьгл. наставіць.
Глядзець праз ружовыя акулярыгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́ч, ‑а, м.
1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, падушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы.Ракітны.
2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом.// Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі заняліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі.Якімовіч.
3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́лька1, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і галоўкі, пустой ўнутры, у якую насыпаюць тытунь. — Ноч будзе сёння халодная, — сказаў Дзямід, задаволена пыхкаючы сваёй люлькай.В. Вольскі.Абкураная .. люлька ў бацькавай руцэ знаёма пахла дымам.Савіцкі.
лю́лька2, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
1. Тое, што і калыска (у 1 знач.). Цераз люльку да матулькі Ручкі цягне ўжо Марат!Лявонны.
2. Тое, што і калыска (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.
1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы.Дамашэвіч.
2.Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі.Няхай.Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смык, ‑а; мн. смыкі, ‑оў; м.
1. Драўляная палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн якога‑н. музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі. Дайце скрыпку мне маю, Дайце мне мой смык! Я зайграю, запяю, Як жыве мужык.Купала.Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам.Колас.
2.Уст. Прымітыўная барана. Не толькі на «лядах», але нярэдка і на стараворыўных глебах скарыстоўваўся першабытны смык — прылада, якую рабілі з яловых плашак.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прас ’прылада для гладжання бялізны, адзення’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мік., Сцяшк. Сл., Гарэц., Сл. ПЗБ), прац, пра́сло ’тс’ (Сл. Брэс.), ’два валы, па якіх спускаецца вытканнае палатно на варштаце’ (Уладз.), ’электраплітка’ (Сл. Брэс.). Польск.дыял.prasa, praska ’прас’. Прымаючы пад увагу адрозненні ў родзе, трэба лічыць бел. слова, насуперак Кюнэ (Poln., 89), адваротным утварэннем ад прасаваць (гл.). Значэнне ’электраплітка’ ўзнікла, відаць, у выніку пераносу значэння ’электрычны прас’ — ’іншы электрычны прыбор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).
Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАКУУММЕ́ТР,
прылада для вымярэння ціску газаў, ніжэйшага за атмасферны. Падзяляюцца на абсалютныя (напр., вадкасныя, дэфармацыйныя, кампрэсійныя) і адносныя (радыеметрычныя, цеплавыя, іанізацыйныя). Кожны тып вакуумметра разлічаны на вымярэнні ў пэўных межах ціску. Выкарыстоўваюцца ў энергетыцы, электроніцы, вакуумнай металургіі, хім. і харч. прам-сці.
Абсалютныя вакуумметры вымяраюць ціск непасрэдна; іх паказанні не залежаць ад роду газу. У вадкасных вакуумметрах вымераны ціск (рознасць ціскаў) ураўнаважваецца ціскам слупа вадкасці. Дзеянне кампрэсійных вакуумметраў заснавана на Бойля—Марыёта законе У рэфармацыйных вакуумметрах ціск вымяраецца па дэфармацыі адчувальнага элемента (сільфон, мембрана і інш.). Адносныя вакуумметры вымяраюць фіз. велічыні, залежныя ад ціску газу; градуіруюцца па абсалютных узорных вакуумметрах; іх паказанні залежаць ад роду газу. Прынцып дзеяння радыеметрычных вакуумметрах заснаваны на радыеметрычным эфекце, цеплавых — на цеплаабмене напаленай металічнай ніці, іанізацыйных — на вымярэнні сілы іоннага току; крыніца іанізацыі — паток электронаў ад напаленага катода, α- або β-часціцы.
М.І.Дудо.
Вакуумметры: а — вадкасны з адкрытым каленам; б — мембранны; в — дыяпазоны вымярэння ціску; Pв — вымерны ціск; Pап — апорны ціск; 1 — пругкая мембрана; 2 — нерухомая пласціна; 3 — ізалятар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЛАТО́МЕТР,
прылада, якая вымярае змены памераў цела, выкліканыя ўздзеяннем знешніх умоў (гл.Дылатаметрыя). Бывае оптыка-мех., ёмістасны, індукцыйны, інтэрферэнцыйны, рэнтгенаўскі, радыёрэзанансны і інш.Найб. важная характарыстыка — адчувальнасць да абс. змен памераў цела.
У оптыка-механічных Д. (адчувальнасць да 10−7см) змены памераў даследаванага ўзору выклікаюць адпаведныя зрушэнні светлавога паказальніка; у ёмістасных Д. (адчувальнасць да 10−9см) — змены ёмістасці калібраванага кандэнсатара; у індукцыйных Д. (адчувальнасць да 10−9см) пры зменах памераў узору змяняецца ўзаемаіндуктыўнасць двух шпуль індуктыўнасці; у інтэрферэнцыйных Д. (адчувальнасць да 10−8см) даследаваны ўзор размяшчаюць паміж аптычнымі пласцінамі і атрымліваюць інтэрферэнцыйную карціну пры асвятленні іх монахраматычным святлом (змены памераў выклікаюць зрушэнне інтэрферэнцыйных палос); у рэнтгенаўскіх Д. (адчувальнасць да 10−6см) вымяраюць змену параметраў крышталічнай рашоткі цела на рэнтгенаграмах; у радыёрэзанансных Д. (адчувальнасць да 10 12см) выяўляюцца змены рэзананснай частаты аб’ёмнага рэзанатара, сценкі якога выраблены з даследаванага матэрыялу.
Дылатометры: а — вадкасны (1 — рэзервуар; 2 — калібраваны капіляр); б — кварцавы (1 — штурхач; 2 — трымальнік; 3 — узор; 4 — награвальнік або халадзільнік).