вострая інфекц. хвароба чалавека з сімптомамі інтаксікацыі, гемарагічным сіндромам, жаўтухай. Выклікаецца вірусам, перадаецца камарамі роду Aëdes. Пашырана ў Паўд. Амерыцы і Зах. Афрыцы.
Інкубацыйны перыяд 3—6 (да 12) дзён, пасля паяўляецца ліхаманка, т-ра цела павышаецца да 39—40 °C, баляць галава і мышцы, пашкоджваюцца ныркі, печань (жаўтуха), крывяносныя сасуды (кровазліццё пад скуру і ва ўнутр. органы, ірвота з крывёю). Пасля хваробы застаецца імунітэт на 6—10 гадоў. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУСТА́Н, Кабыстан, Габустан,
гарыстае ўрочышча на ўзбярэжжы Каспійскага м. за 60 км на ПдЗ ад Баку, дзе ў чатырох пунктах знаходзяцца наскальныя «галерэі» петрогліфаў. Зафіксавана больш за 750 выяў, якія храналагічна ахопліваюць перыяд ад пачатку мезаліту да сярэдневякоўя. Сярод мезалітычных выяў пераважаюць гравіраваныя контурныя і сілуэтныя рэаліст. малюнкі людзей і быкоў. На найб.стараж. малюнках выявы пераважна рытуальных танцаў, на больш позніх пераважаюць сцэны палявання з лукам і сабакам на быка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ГЕАФІЗІ́ЧНЫ ГОД (МГГ),
перыяд з 1.7.1957 да 31.12.1958 (18 месяцаў), на працягу якога на зямным шары праводзіліся геафіз. назіранні за станам зямной кары, атмасферы, акіянаў паводле адзінай праграмы і адзінай методыкі. Праводзіўся пасля Міжнародных палярных гадоў у год макс. сонечнай актыўнасці вучонымі 67 краін. Арганізаваны комплексныя экспедыцыі, у т. л. ў Арктыку, Антарктыку, высакагорныя раёны, акіяны, запушчаны штучныя спадарожнікі Зямлі і інш. Даследаванні прадоўжаны да 31.12.1959 у межах праграмы міжнар.геафіз. супрацоўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ РЭСПУ́БЛІКАў Францыі,
першы гіст.перыядрэсп.дзярж. ладу ў Францыі ў 1792—1804. Абвешчана Нац.Канвентам 22.9.1792 пасля звяржэння манархіі (10.8.1792) Французскай рэвалюцыяй 1789—99. Паводле спосабу кіравання падзяляецца на 3 асн. перыяды: праўленне Канвента (1792—95), праўленне Дырэкторыі (1795—1804), Консульства (1799—1804). Фармальна спыніла існаванне 18.5.1804 з абвяшчэннем 1-га консула (фактычнага дыктатара) Францыі Н.Банапарта імператарам Напалеонам I, што паклала пачатак Першай імперыі. Гл. таксама Францыя (раздз. Гісторыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛА́МА, ІНФАРМА́ЦЫЯ, ДА́ЙДЖЭСТ, РІД,
бел. недзяржаўная інфармацыйная служба ў 1992—97 у Мінску. Асн. кірункі: збор і апрацоўка навін паліт., эканам., культ. і інш. характару, распаўсюджванне іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэсп. і замежных перыяд. выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі,* стварала рэкламную прадукцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́Р (сярдар, сірдар) (перс.), 1) у Асманскай імперыі тытул камандуючага палявой арміяй.
2) У Егіпце ў перыядангл. панавання — брыт. афіцэр, які камандаваў войскамі правіцеля краіны (хедыва).
3) У Іране, Афганістане — саноўнік, галава племені (у такіх выпадках часам С. — састаўная ч. імя).
4) У Індыі (да англ. заваявання ў 1840 Пенджаба — паўн.ч. Індыі) С. наз. сікхскія (каста джатаў) военачальнікі і прадстаўнікі мясц.феад. праслойкі (чл. кіруючай дынастыі, намеснікі абласцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА (Тамара Цімафееўна) (н. 1.1.1927, в. Улукаўе Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1957 у Мінскім мед. ун-це (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па клініка-генет. параметрах шызафрэніі, палігеннай спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці.
Тв.:
Скрытая депрессия в практике врачей. Мн., 1981 (разам з У.Ф.Дзесятнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юна́цтва, ‑а, н.
1.Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць. Гады юнацтва. □ Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця — сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць.Купала.
2.зб. Юнакі. // Маладыя людзі абодвух полаў. Юнацтва планет усвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго.«Маладосць».Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першапачатко́вы
1.в разн. знач. первонача́льный;
п. прае́кт — первонача́льный прое́кт;
п. стан — первонача́льное состоя́ние;
2. (представляющий собой первую стадию) первонача́льный, перви́чный;
п. перы́яд хваро́бы — первонача́льный (перви́чный) пери́од боле́зни;