Ма́рац, ма́рыц, ма́ріц, ма́рэць, марц ’сакавік’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, Бяльк., Бес., Яруш., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; браг., в.-дзв., Шатал.), ’перыяд цечкі ў катоў’, ’юр’ (Сцяц.; карэліц., Жыв. сл.), марцовы ’сакавіцкі’, ’стары паводле год (чалавек)’, ст.-бел. марецъ ’сакавік’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marzec, якое са ст.-чэш. marec, mařec < ням. März ’тс’ (Кюнэ, 76; Булыка, Лекс. запазыч., 157). Сюды ж марцава́ць, марцова́ты, марцова́цца ’спарвацца, паляваць (аб катах, ваўках, знаходзіцца ў стане цечкі’ (Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; бяроз., Шатал.; зэльв., Жыв. сл.). Аналагічна рус. цвяр. ма́ртиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)