пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р. (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
паказчык, які адлюстроўвае змены фіз.-хім. уласцівасцей крыві; вымяраецца велічынёй слупа плазмы крыві, што вызваляецца ад эрытрацытаў пры іх асяданні ў цытратнай сумесі (звычайна за 1 гадз). Выкарыстоўваецца ў дыягностыцы захворванняў. Паскорана асядаюць эрытрацыты пры запаленчых і інфекц. працэсах, рэзкае паскарэнне (да 70—80 ммза гадзіну) сведчыць аб злаякасных новаўтварэннях, нырачных захворваннях. Запаволенне РАЭ бывае пры сардэчнай дэкампенсацыі, павелічэнні вязкасці крыві і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНА́,
рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Обаль (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 360 км². Выцякае з Малога Белага возераза 1,5 на ПнЗ ад в. Прудок Гарадоцкага р-на, цячэ праз воз.Ласосна, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Казьяны Шумілінскага р-на. Цячэ па паўн.-ўсх. частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Прымае прытокі з 47 азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы. Пл. 0,26 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам, на Пдвыш. да 10 м, разараныя. У паўд.ч. возера заліў. Больш за 40% пл. дна выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Барысаў. Цэнтр Азярыцка-Слабадскога с/с і калгаса. За 12 км на З ад г. Смалявічы, 25 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Слабада. 1729 ж., 594 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква.
Брацкая магіла сав. воінаў. За 500 м на Пн ад вёскі Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕПНЯКІ́ (Miridae),
сямейства клапоў. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 150 відаў. Найб. пашыраныя С.: бурачны (Polymerus cognatus), вандроўны клопік (Notostira erratica), гладкі (Stenodema laevigatum), збожжавы (Leptopterna dolabrata), люцэрнавы клоп (Adelphocoris lineolatus).
Даўж. 2—11 мм. Цела падоўжанае, найчасцей зялёнае або чорнае. Простых вочак няма (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя. Ператварэнне няпоўнае. 1—3 пакаленні за год. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі і з мяшаным кармленнем. Многія шкодзяць с.-г. культурам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́Р’Я, Турэя,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас.р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУСНАЛО́БАВА-МА́РЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.5.1980),
Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсясцёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі заст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмарожаная, страціла рукі і ногі. Пасля вайны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХЛЯСЦЬ,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 478 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ляжанка, цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, вусце за 500 м на ПнЗ ад в. Прыбар. Асн. прыток — Варонінка (справа). Рэчышча каналізаванае. Ледастаў ад пач.снеж. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РЭС (Flores),
востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў, у Інданезіі. Пл. 15,5 тыс.км². Горы са шматлікімі вулканамі (Леватобі і інш.), выш. да 2400 м; уздоўж паўн. ўзбярэжжа — узгорыстыя раўніны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў 1000—1400 ммза год, засушлівы сезон з крас. да лістапада. Вырошчваюць рыс, кукурузу, тытунь, сою, арахіс, какосы. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Асн. гарады — Эндэ, Рутэнг. Назву «Ф.» далі партуг. мараплаўцы з-за багацця флоры вострава (вечназялёныя і лістападныя мусонныя лясы, саванны).