СЛЕПНЯКІ́ (Miridae),

сямейства клапоў. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 150 відаў. Найб. пашыраныя С.: бурачны (Polymerus cognatus), вандроўны клопік (Notostira erratica), гладкі (Stenodema laevigatum), збожжавы (Leptopterna dolabrata), люцэрнавы клоп (Adelphocoris lineolatus).

Даўж. 2—11 мм. Цела падоўжанае, найчасцей зялёнае або чорнае. Простых вочак няма (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя. Ператварэнне няпоўнае. 1—3 пакаленні за год. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі і з мяшаным кармленнем. Многія шкодзяць с.-г. культурам.

т. 15, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)