савецкі хірург; заснавальнік сав.хірург. школы. Акад.АМНСССР (1947). Бацька А.А.Вішнеўскага. Скончыў Казанскі ун-т (1899). Да 1934 працаваў у ім (з 1912 праф.). З 1947 дырэктар Ін-та хірургіі АМНСССР (з 1948 носіць яго імя). Навук. працы па клінічнай і эксперым. хірургіі, вывучэнні трафічнай функцыі нерв. сістэмы. Распрацаваў метады мясц. анестэзіі, лячэння запаленчых і гнойных хвароб навакаінавай блакадай і масленабальзамічнай (мазь Вішнеўскага) павязкай. Дзярж.прэміяСССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́ЧКА (Леанід Сцяпанавіч) (н. 4.8.1925, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1958). З 1967 у Мінскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. абгрунтаванні артапедычных метадаў лячэння хвароб парадонту, аптымізацыі артадантычнага лячэння анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы ў дарослых; распрацаваў абсталяванне для нанясення танкаплёначнага пакрыцця метадам іоннапрамянёвай апрацоўкі. Дзярж.прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Профилактика и лечение артикуляционной перегрузки пародонта. Мн., 1985;
Справочник стоматолога-ортопеда. Кишинев, 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БЕР, Хабер (Haber) Фрыц (9.12.1868, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 29.1.1934), нямецкі хімік-неарганік і тэхнолаг. Скончыў Берлінскі ун-т (1891). З 1894 у Вышэйшай тэхн. школе ў Карлсруэ (з 1898 праф.). У 1911—33 дырэктар Ін-та фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне. З 1933 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі аміяку, электрахіміі. Распрацаваў фізіка-хім. асновы прамысл. спосабу сінтэзу аміяку і арганізаваў завод па фіксацыі атм. азоту (1913). Нобелеўская прэмія 1918.
руская артыстка балета і педагог. Нар.арт.СССР (1973). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1933; з 1995 Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі), з 1960 яго дырэктар. У 1933—59 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Яе мастацтву ўласцівы героіка-аптымістычны, тэмпераментны стыль выканання. Партыі: Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Зарэма, Мірэйль дэ Пуацье («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева). Сярод вучаніц: Н.Бяссмертнава, К.Міхальчанка, Н.Грачова. Дзярж.прэміяСССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў (Віктар Канстанцінавіч) (н. 14.3.1939, с. Сакалоўка Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне лазернай фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1962). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. Навук. працы па фізіцы плазмадынамічных працэсаў пры лазерна-плазменным уздзеянні на металы і кампазіцыйныя матэрыялы. Дзярж.прэмія Рэспублікі Беларусь 1992.
Тв.:
Роль частиц материала мишени в динамике лазерного эрозионного факела // Инженерно-физ. журн. 1992. Т. 62, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́Й (Віктар Канстанцінавіч) (н. 19.8.1946, в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1984). Працаваў у час. «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 у час. «Маладосць». Аўтар паэтычных зб-каў «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), празаічных зб-каў «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992, Літ.прэмія І.Мележа 1993). Гал. ў яго творчасці — маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснай вёскі, людзі і прырода роднага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗІЕ́НКА (Анатоль Іларыёнавіч) (н. 18.12.1941, с. Локці Омскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1967 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1990 нам. дырэктара. Навук. працы па тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у металах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Распрацаваў новыя бранявыя матэрыялы з выкарыстаннем тэхналогій электратэрмічнага ўмацавання. Дзярж.прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн., 1983 (разам з А.А.Шыпко).
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НДЭРСАН, Хендэрсан (Henderson) Артур (13.9.1863, г. Глазга, Вялікабрытанія — 20.10.1935), англійскі паліт. дзеяч. У 1903 абраны ў Палату абшчын. Адзін з лідэраў лейбарысцкай партыі (у 1908—10 і 1914—17 яе старшыня, у 1911—34 сакратар). У часы 1-й сусв. вайны ў 1915—17 у складзе кааліцыйнага ўрада, у 1924 міністр унутр. спраў у 1-м лейбарысцкім кабінеце Р.Макдональда, у 1929—31 міністр замежных спраў у 2-м кабінеце Макдональда. У 1932—33 старшыня міжнар. Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. Нобелеўская прэмія міру 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁПЕРТ-МА́ЕР ((Goeppert-Mayer) Марыя) (28.6.1906, г. Катавіцы, Польшча — 20.2.1972),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер.АН і мастацтваў (1956). Скончыла Гётынгенскі ун-т (1930). З 1931 у розных ун-тах ЗША, з 1946 у Ін-це ядз. даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па ядз. фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фіз. хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г.Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Нобелеўская прэмія 1963.