МЮ́ЛЕР ((Müller) Карл Алекс) (н. 20.4.1927, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі фізік. Замежны чл.Нац.АН ЗША (1989), Рас.АН (1994). Скончыў Швейц. федэральны тэхнал.ін-т (1950). У 1963—92 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова з 1962 у Цюрыхскім ун-це (з 1970 праф.). Навук. працы па структурных фазавых пераходах, крытычных і мультыкрытычных з’явах, даследаванні ферамагн. матэрыялаў пры нізкіх т-рах, звышправоднасці. Адкрыў высокатэмпературную звышправоднасць пры даследаванні керамічных матэрыялаў на аснове лантану (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з І.Г.Беднарцам).