водны раствор (ці паста), што выкарыстоўваецца для замацавання фатаграфічнага. Пераўтварае непраяўлены галагенід серабра фатагр. эмульсіі ў комплексныя солі, якія раствараюцца ў вадзе.
Асн. комплексаўтваральныя кампаненты Ф.ф. — тыясульфаты (найб.пашыраны тыясульфат натрыю), для нейтралізацыі рэшткаў праявіцелю (у фатагр. эмульсіі) дадаюць кіслату (напр., воцатную ці серную) або кіслыя солі (кіслы Ф.ф.), для павышэння трываласці фатагр. слоя ўводзяць хромавы ці алюмакаліевы галын (дубільны Ф.ф.), для скарачэння часу фіксавання — хларыд амонію (хуткі Ф.ф.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАФО́РА (Phyllophora),
род чырвоных водарасцей. Каля 15 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчана-камяністых, глеістых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.
Слаявіна пласціністая, выш. да 50 см, простая ці разгалінаваная. Пласціны лінейнай, кліна- або сэрцападобнай формы з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некат. відаў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невял. нарасцей. Выкарыстоўваюцца для атрымання агарападобнага рэчыва — філафарану, ёду. Харч., тэхн., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАВАПРАТЭІ́ДЫ (ад лац. flavus жоўты + пратэіды),
група дыхальных ферментаў — аксідарэдуктаз, каферментамі якіх з’яўляюцца флавінавыя нуклеатыды. Пашыраны ў жывёл, раслін, мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у акісляльна-аднаўляльных рэакцыях у жывых клетках.
Ф. ў акісленай форме — інтэнсіўна жоўтага колеру, у адноўленай — бясколерныя. Да Ф. адносяцца аксідазы L- і D-амінакіслот, глюкозааксідазы, монааксідазы і інш. Маюць адну або некалькі малекул флавінадэніндынуклеатыдаў або флавінмонануклеатыдаў. Некат. маюць атамы жалеза, цынку і інш. рэчываў, якія ўдзельнічаюць у каталітычных рэакцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЯВО́Д,
канал адвольнай формы ў неаднародным асяроддзі, уздоўж якога могуць распаўсюджваюцца хвалі. Для акустычных хваль (гукавых) Х. — трубы, слаі паветра і вады; электрамагнітных — радыёхваляводы, святлаводы: сейсмічных хваль — верхнія слаі мантыі Зямлі.
Акустычным Х. можа служыць труба з гукаадбівальнымі сценкамі, радыёхваляводам — полая або часткова запоўненая дыэлектрыкам метал. труба ці стрыжань з дыэлектрыка. Найб.пашыраны радыёхваляводы і святлаводы, якія выкарыстоўваюцца як лініі перадачы эл.-магн. энергіі або эл. сігналаў ад аднаго аб’екта да другога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́СНІК.
баляскі (Hippuris), род кветкавых раслін сям. хвоснікавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі. Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від — Х. звычайны, або вадзяная сасонка (H. vulgaris). Трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя. членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя. у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКЛІДО́ТУС (Cinclidotus),
род брыевых імхоў сям. цынклідотавых. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі. На Беларусі 1 від — Ц. дунайскі (C. danubicus), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на даламітавых парогах у рэчышчах рэк.
Двухдомныя водныя лістасцябловыя расліны выш. 2—20 см. Сцябло галінастае, прымацаванае да субстрату рызоідамі. Лісце прамаадыходнае, прадаўгавата-ланцэтнае. Спарагоніі звычайна на кароткіх бакавых галінках, зрэдку на верхавінцы сцябла. Каробачка прамастойная, на кароткай ножцы. Каўпачок конусападобны, гладкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТАЗЕ́ЙРА, цыстазіра (Cystoseira),
род цыкласпоравых водарасцей. 60 відаў. Пашыраны пераважна ў морах паўн. субтрапічнага пояса. Утвараюць зараснікі да глыб. 25 м.
Слаявіна шматгадовая ў выглядзе буйных кустоў, выш. да 2 м (радзей 8). Да грунту прымацоўваецца дыскам, падэшвай або рызоідамі. Галіны цыліндрычныя ці пляскатыя, часта з паветранымі пузырамі. Размнажэнне палавое, аагоніі з 1 яйцаклеткай. З Ц. атрымліваюць альгінавыя кіслоты і іх солі (альгінаты), якія выкарыстоўваюць у фармацэўтычнай, тэкст. і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ЛЬКІ (Clupeonella),
род рыб сям.селядцовых. 4 віды. Пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім, Чорным морах і іх басейнах. Найб. вядомая Ц. чарнаморска-азоўская, або каспійская кілька (C.cultriventris).
Даўж. да 15 см, маса да 9 г. Спіна і верхняя ч. галавы шэра- або сіне-зялёныя, бруха белае ці залаціста-жоўтае. Ад горла да анальнай адтуліны цягнецца «кіль» з шыпаватых лускавінак. Характэрны 2 падоўжныя прамяні на канцы анальнага плаўніка. Чародныя. Кормяцца пераважна зоапланктонам. Аб’екты промыслу. Гл. таксама Кількі.
шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліп. па верасень.
Шапка дыям. да 3 см, пукатая, потым плоскараспасцёртая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая, тонкамясістая. Пласцінкі белыя, частыя, прырослыя. Ножка выш. да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая. Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца як прыправа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВАНАЗЁМЫ,
тып глеб, які ўтвараецца пад шыракалістымі лясамі вільготных субтропікаў і часткова пад трапічнымі саваннамі ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму. Для іх характэрны яркая чырванаватая ці аранжавая афарбоўка, высокая наяўнасць аксідаў жалеза і алюмінію, нізкая крэменязёму і асноў, добрая гумуснасць (6—9%), але збедненасць пажыўнымі рэчывамі, кіслая ці слабакіслая рэакцыя глебавага раствору. Выкарыстоўваюцца для вырошчвання чаю, тытуню, цытрусавых культур, вінаграду. Пашыраны ў Грузіі, Італіі, Іспаніі, Азербайджане, Кітаі, Японіі, В’етнаме, ЗША, Бразіліі, Аўстраліі, Афрыцы.