Апало́ў ’скаварада’ (Касп., ЭШ). Роднаснае ополовьникъ (> апалонік ’лыжка’), з якога, магчыма, у выніку ўсячэння суфікса пры кантамінацыйным уплыве апаноў(ка) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышто́піць ’прыфастрыгаваць’ (талач., Шатал.). Укр. приштапува́ти ’тс’, рус. дыял. пришто́пать ’прышыць’. Да штапаваць (гл.) ’абкідваць’, магчыма, пад уплывам рус. што́пать ’цыраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунцы́р ’пузыр, пухір’ (Бяльк.), рус. смал. пунцырь ’тс’. Няясна, магчыма, у выніку кантамінацыі пузыр ’пухір’ і пунцовы ’ярка-чырвоны’, гл. пунсовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшы́кі ’іголкі хвоі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pušis ’сасна’ або з гукаперайманнем пшык!, што імітуе хуткае згаранне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рта груб. ’нос’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад пы́рыць ’выпіраць, пучыць’ (гл.) з рэдкай суфіксацыяй ‑та (‑*ьta), параўн. пы́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́ця (іран.) ’самаўпэўнены чалавек’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, “спешчаны” варыянт да пыца ’морда’, аформлены пры дапамозе суф. — V/ (як сопя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ражада́ ’апельсінавы напітак’ (трак., Сл. ПЗБ). З польскага oranżada ’тс’ з адпадзеннем пачатковага o‑ і пераносам націску, магчыма, пад літоўскім уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разра́дка ’частка выплаты падатку, доўгу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рад ’чарга’ (гл. рад 1), магчыма, пад уплывам слова рата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разразні́ць (разразьні́ць) ’раздзяліць што-небудзь на часткі’, ’прымусова разлучыць некалькі асоб’ (Янк. 1). Ад ро́зніца 2 (гл.), магчыма, пад уплывам рэ́заць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабы́ліцца ’разбурыцца’ (Юрч.). Няясна. Магчыма да капыл 1 (гл.), параўн. рус. дыял. на копыл ’тырчком’, поднять всё вверх копылом ’узбудзіць, падняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)