Пшы́кі ’іголкі хвоі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pušis ’сасна’ або з гукаперайманнем пшык!, што імітуе хуткае згаранне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)