◊ j-n in Wátte ~ — ≅ трыма́ць каго́-н. пад каўпако́м
2) хапа́ць, схапі́ць
es hat mich gepáckt — мяне́ прыхапі́ла, я захварэў
3) ахапля́ць (пра пачуццё)
2.
(sich)
разм. выбіра́цца
pack dich! — вымята́йся!, ідзі́ прэч!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус.дыял.паўдн.аселедец, оселедня, оселёдка, укр.оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус.бормота́ть, укр.бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брылёк ’1/100 вядра’ (Інстр. III), «особого рода рюмка, вроде небольшого стакана с разогнутыми вверху краями, вместимостью 1/100 ведра; служит меркою водки» (Мядзв.). Рус. (Дон) брылик ’від пасудзіны’. Ад брыль ’галаўны ўбор’ (па падабенству, гл. СРНГ, 3, 217 падбрыль: этымалогія Папова, 1855 год).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́згалавень ’накладка на пярэднюю вось воза пры перавозцы бярвення’ (Шат.), ву́зголовень ’плашка, у якой замацоўваюцца ручкі (у возе)’ (лун., Шатал., Маслен.), у́зголовень ’тс’ (Маслен.). Гл. ву́згалавак, суфіксацыя характэрна для назваў дэталей у возе і санях; параўн. палес.на́головень ’вяз, які злучае галоўкі саней’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск.urwaniec ’шыбенік’, рус.сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв.дыял.ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск.uszniak ’пасудзіна з вухам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяршы́ня ’верхняя частка чаго-небудзь: гары, будынка, дрэва’ (КТС, БРС). Беларуская інавацыя, якая ўзнікла ў выніку пераўтварэння прасл.vьrš‑inaпад уплывам лексем з суф. ‑ynʼi ці, у прыватнасці, літ.viršūnė ’тс’, што выклікала змякчэнне зычнай у суфіксе. Параўн. таксама вяршы́на (гл.). Сюды ж вяршынны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даляга́ць ’балець, турбаваць, непакоіць, мучыць’ (пра арганізм) (зэльв., Сцяц.). Ужываецца толькі ў 3 ас. Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.dolegać ’тс’. Да польск. дзеяслова гл. коратка ў Брукнера, 292 (падlec). Параўн. ст.-бел.долегливость ’недамаганне’ (< польск.dolegliwość; гл. Булыка, Запазыч., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зю́зя (дзіцяч.) ’холад’ (Нас., Шат.; брэсц., Нар. лекс.), ’агонь’ (Сл. паўн.-зах., прыклад: «не ідзі, там зюзя» не пацвярджае значэнне). Рус. дыял. дзіцяч. зюзя ’холад’, укр.«змерз як зюзя»? Анаматапея ці аформленае пад дзіцячую фанетыку сцюжа. ’Агонь’ (калі так) — энантыясемічны перанос паводле функцыянальнай падобнасці.