плінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.).
2. Расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.
[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ндус, ‑а, м.
Спец. Нахіленая пляцоўка каля ўваходу ў будынак, якая замяняе сабою лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын і экіпажаў на мост, у гараж і пад.
[Фр. pente douce — нахілены спуск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парабалі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае форму парабалы. Парабалічная арбіта.
2. Які мае форму парабалоіда. Парабалічнае люстра. // Заснаваны на скарыстанні люстра, якое мае форму парабалы. Парабалічны пражэктар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́сака, ‑і, ДМ ‑сацы, ж.
1. Спец. Цукрыстая вадкасць, якая выдзяляецца вясной з надрэзанай драўніны.
2. Разм. Кроў, што цячэ з разбітага носа. Пасаку спусцілі з носа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядзе́янне, ‑я, н.
Спец. З’ява, якая заключаецца ў тым, што ўздзеянне чаго‑н. выяўляецца не толькі ў момант прымянення, але і ў наступных стадыях. Магнітнае паслядзеянне. Паслядзеянне ўгнаенняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзунко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паўзунка (гл. паўзун у 1 знач.). Паўзунковы ўзрост. Паўзунковая група.
2. Спец. Забяспечаны паўзунком, паўзуном (у 2 знач.). Паўзунковы скрэпер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сотаў; які знаходзіцца ў сотах. Сотавы мёд. // Прызначаны для сотаў. Сотавая рамка.
2. Спец. Тое, што і сотападобны. Сотавая цэгла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле дзеясл. старэць (у 1 знач.). Старанне арганізма.
2. Спец. Змяненне форм і ўласцівасцей рэчыва пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Старэнне металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такса́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Устанаўленне таксы, расцэнак на што‑н., ацэнка чаго‑н.
2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і пад.
[Лац. taxatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́верса і тра́верза, ‑ы, ж.
Спец. Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго‑н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння. Траверсы для падвешвання ізалятараў на высакавольтных лініях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)