перавы́барны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перавыбарчы. [Галоўны тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод і зблытаў усе карты. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераро́стак, ‑тка, м.

Падростак, які старэй па сваіх гадах, чым патрэбна для чаго‑н. Вучань-пераростак. □ Пасля вызвалення .. [Пётр] палічыў сябе пераросткам і адмовіўся пайсці ў пяты клас. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыстакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З перыстымі крыламі. Перыстакрылыя насякомыя.

2. у знач. наз. перыстакры́лыя, ‑ых. Сямейства жукоў, якія маюць па краях крылаў доўгія тонкія валаскі, што нагадваюць пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́стык 1, ‑у, м.

Тое, што і пластычная маса. Па трываласці некаторыя пластыкі не ўступаюць сталі. «Звязда».

пла́стык 2, ‑а, м.

Мастак, які займаецца пластыкай (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Цяпер па рацэ плылі плоткі і малыя акуні, вусцёркі і яшчэ нейкая дробязь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праліпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм. Ліпець некаторы час. Першае, што мільганула ў галаве, як Сяргей ступіў па свой панадворак, было: «Хата як асела! Доўга не праліпіць». Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапі́ска, ‑і, ДМ прапісцы; Р мн. прапісак; ж.

Афіцыйная рэгістрацыя пражывання каго‑н. па пэўнаму адрасу, а таксама паметка ў дакуменце (пашпарце) аб гэтай рэгістрацыі. Часовая прапіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхаджа́нін, ‑а; мн. ‑джане, ‑джан; м.

Веруючы, які належыць да якога‑н. царкоўнага прыходу. [Ксёндз] гаварыў па-польску, устаўляючы і беларускія словы, мусіць, каб прыхаджане лепш зразумелі яго. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабале́пстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Весці сябе рабалепна, па-рабску перад кім‑н. Калі Мікіта Лазун ненавідзіць беднату, то ў адносінах да багатых ён гатовы рабалепстваваць, уніжацца. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёуніверсітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Сістэматычныя перадачы па радыё (лекцыі, кансультацыі, гутаркі), якія маюць на мэце павышэнне ведаў у пэўнай галіне і разлічаны на пастаянных слухачоў. Радыёуніверсітэт культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)