Трыпу́цень ‘голуб-вяхір, Palumbus torquatus’ (Мядзв.). Параўн. укр.три́путень, три́потень, а таксама при́путень ‘голуб Columba palumbus L.’, рус.припутень ‘тс’. Ад пры ‘каля’ і пуць ‘шлях, дарога’ — гэта птушка часта водзіцца ля дарог, назва ўтворана аналагічна да ўкр.поруче́йник, побере́жниця, підʼя́лівчак, подборозня́ і інш. (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227–228).
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kalać
kala|ć
незак.
1. пэцкаць, брудзіць;
2. пляміць, ганьбіць;
zły to ptak, co kalać własne gniazdo прык. добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цар, род. цара́м., прям., перен. царь;
звяржэ́нне ~ра́ — сверже́ние царя́;
пры ~ру́ — при царе́;
ц. звяро́ў — царь звере́й;
ц.-пту́шка — фольк. царь-пти́ца;
◊ без ~ра́ ў галаве́ — без царя́ в голове́;
за ~ро́м Гаро́хам — при царе́ Горо́хе
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́ндар
(ісп. cóndor, з мовы кечуа kuntur)
1) драпежная птушка падатрада амерыканскіх ірыфаў, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы;
2) залатая і сярэбраная манеты ў некаторых паўднёваамерыканскіх краінах (Чылі, Калумбіі, Эквадоры)у 1851—1933 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ло́ры
(англ. lory, ад малайск. luri)
1) маленькая паўмалпа сям. лорыевых, якая водзіцца ў Паўд.-Усх. Азіі;
2) птушка атрада папугаяў з яркім апярэннем, пашыраная на Філіпінскіх астравах, на поўдні Аўстраліі і ў Палінезіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буга́й
(тур. buga)
1) самец буйной рагатай жывёлы, бык;
2) начная балотная птушкасям. чаплевых, самец якой вясной, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову быка (народныя назвы: вадзяны бык, гібейла, бухала).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БАЛЕ́Т XX СТАГО́ДДЗЯ»
(Ballet du XXe siècle),
бельгійская харэаграфічная трупа. Створана ў 1960 у Бруселі М.Бежарам (кіраўнік да 1987). Выступае ў «Тэатры дэ ла Манэ», Каралеўскім цырку і на адкрытых арэнах, гастраліруе за мяжой. Адна з найб. вядомых труп, якая прапагандуе новыя формы харэагр. відовішча. У рэпертуары пераважна пастаноўкі Бежара. Ставіць класічныя балеты («Балеро» на муз. М.Равеля, «Жар-птушка», «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І.Стравінскага), спектаклі з выкарыстаннем сімф. і зборнай музыкі, розных формаў танц. і інш. пластыкі, часам са слоўным тэкстам для раскрыцця пэўных сац. ці сучасных псіхал. праблем. Сярод іх: «Дзевятая сімфонія» на муз. Л.Бетховена, «У гонар Вагнера» на яго ж музыку, «Рамэо і Джульета» на муз. Г.Берліёза, «Наш Фауст» на муз. І.С.Баха, «Прывід ружы» на муз. К.М.Вебера, «Ніжынскі, клоун божы» на зборную музыку і інш. З трупай выступалі М.Плісецкая («Балеро»), К.Максімава і У.Васільеў («Рамэо і Джульета», «Пятрушка»). Пры трупе дзейнічаюць школа і Еўрап. цэнтр удасканалення і даследаванняў («Мудра»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЗЮ́ЛЯзвычайная
(Cuculus canorus),
птушкасям. зязюлевых атр. зязюлепадобных. Пашырана ўсюды, акрамя п-авоў Аравійскага і Індастан, паўд.ч. Індакітая, Арктыкі і Антарктыды. Жыве ў лясах, зарасніках па берагах вадаёмаў, у парках і садах, у гарах, па ўскраінах пустынь. Трымаецца па адной, радзей парамі. На Беларусі звычайны гнездавальны і пралётны від.
Даўж. да 40 см, маса да 370 г. У дарослых самцоў спіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, валляк і грудзі светла-шэрыя, ніз белы з цёмнымі папярочнымі палосамі. Самкі бураватыя зверху, з вохрыстым налётам на валляку або спіна і верх галавы ржаўчата-рыжыя з чорнымі і белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі шараватыя або рыжаватыя, з больш цёмнай папярочнай паласатасцю. Кукуе самец. Самка нясе да 25 яец, якія па адным падкладвае ў гнёзды (гнездавы паразітызм) пераважна вераб’інападобных птушак. Птушаняты З. праз 10—16 гадз пасля нараджэння выкідваюць з гнёздаў яйцы і птушанят прыёмных бацькоў. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Азіі.