1. Адагнуты і прыгладжаны (прыпрасаваны) край адзення ці абутку. Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні і сеў там, а Полаз на дзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака.Шамякін.
2. Адваротны бок чаго‑н., напрыклад, кнігі, канверта, здымка і пад. Адварот паштоўкі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе прапускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі наверсе, а часамі і на адвароце.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́скубці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; пр. выскуб, ‑ла; зак., што.
1. Скубануўшы, выцягнуць з агульнай масы частку чаго‑н.; вырваць. Выскубці жменю воўны. □ [Хвядос] патупаў трохі, ні з таго, ні з сяго выскуб жменю сена і панюхаў.Скрыпка.// Павыскубаць. Выскубці ўсё пер’е. □ Гусі выскублі ўсю траву, і наш правулак стаў вельмі непрыгожы.Савіцкі.
2.Разм. Скубучы, зрабіць паглыбленне, выемку ў чым‑н. Выскуб [Саўка] у стозе нару і зашыўся ў настыўшае на холадзе сена.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́людзь, ‑я, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Кашырын] страціў веру ў сябе і людзей, замкнуўся ў сваю шкарлупіну, стаў нелюдзем і пачаў выпіваць.Сяргейчык.//Неадабр. Які робіць не па-людску. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў.Скрыган.
2.пераважнамн. (не́людзі, ‑яў). Вылюдкі, звяры. [Карнікі] былі сапраўдныя нелюдзі, бо іначай не выганялі б яны на сіберны холад старых і малых.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які часта і да ўсяго прыдзіраецца, вышуквае ва ўсім недахопы. Ад бяздзеяння, нуды і зайздрасці здаровым таварышам камандзір стаў неспакойным, прыдзірлівым.Брыль.Якая ні прыдзірлівая была пані, але хваліла Васілене за ўмельства.Броўка.Патрабавальная і прыдзірлівая камісія заўважае кожную шчыліну ў дзвярах, дрэнна закітаваную шыбу, няроўна пафарбаваную падлогу.Грахоўскі.// Які мае ў сабе прыдзірку, з прыдзіркай. Каб пазбегнуць прыдзірлівых позіркаў вайскоўцаў, мне прыходзілася на левай руцэ насіць чорную пальчатку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.
1.што. Прымацаваць, трывала злучыць з чым‑н. Па вечарах [Ляткоўскі] стаў хадзіць з шомпалам, прырабіўшы да яго драўляную асаду.Вітка.// Прыбудаваць да чаго‑н. (якое‑н. памяшканне). [Бацька] да сяней прырабіў трысценак з адным акном, паставіў печ.Гурскі.Жыў Герасім у той жа маленькай варывеньцы. Толькі прырабіў да яе за гэты час дашчаную прыбудоўку з акенцам.Якімовіч.
2. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку. Прырабіць на разгрузцы вагонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Есці, падмацоўвацца ежай. З гора забыўся, што трэба есці. Але я не стаў сілкавацца.Сабаленка.Антося наліла ў міску капусты, паставіла на стол і запрасіла Грышу: — Сілкуйся з дарогі, дзіцятка.Пальчэўскі.Алесь злез з воза і са здзіўленнем убачыў, што і яго Гняды таксама сілкуецца аўсом.Чарнышэвіч.
2.Спец. Атрымліваць адкуль‑н. што‑н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Лямпы сілкуюцца ад паходнай электрастанцыі.
3.Зал.да сілкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́нне, ‑я, н.
Тое, што і лона. Але шчыра, помняць яны [вучні] й сёння І запомняць, пэўна, у доўгім часе Тую, што ад матчынага ўлоння Павяла іх смела ў першым класе.Кірэенка.[Алесь] стаў і глядзеў на свет. Дрэвы замерлі. Блішчэла шырокае ўлонне Дняпра.Караткевіч.Мне гэтак тады захацелася ў прастор палёў, на ўлонне сакавітых траў.Сабаленка.
•••
На ўлонні прыроды — тое, што і на лоне прыроды (гл. лона). Сялянскае жыццё — жыццё на ўлонні прыроды.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкі́пер, ‑а, м.
1.Уст. Капітан камерцыйнага судна. Ён бы стаў шкіперам кабатажнага буксіра. Рыкарда з маладых год марыў вывучыцца на шкіпера.Беразняк.
3. Асоба, адказная за маёмасць, якая знаходзіцца на палубе марскога карабля. Дзядзька Зыгмусь прапанаваў перабрацца да яго. Я адразу згадзіўся і, ядаўшы каюту шкіперу, пайшоў пад канец дня з маім выпадковым знаёмым уніз па рацэ.В. Вольскі.
[Гал. schipper.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРУ́НА ((Bruno) Джардана Філіпа) (1548, г. Нола, Італія — 17.2.1600),
італьянскі філосаф-матэрыяліст, паэт. Выступаў супраць каталіцызму, схаластыкі і цемрашальства. У 15 гадоў стаў манахам. Вучыўся ў манастырскай школе дамініканскага ордэна. Атрымаў сан святара і ступень д-ра філасофіі. У 1575, каб пазбегнуць праследавання царкоўнікамі за свае погляды, пакінуў манастыр, пазней і Італію. Жыў у Францыі, Англіі, Германіі. У 1592 вярнуўся на радзіму. Быў абвінавачаны інквізіцыяй у ерасі і вальнадумстве, пасля 8-гадовага зняволення ў турме спалены. Абапіраючыся на геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і дапаўняючы яе новымі палажэннямі, Бруна выказваў думкі, што Сусвет не абмяжоўваецца сонечнай сістэмай, а Сонца не з’яўляецца абсалютным цэнтрам Сусвету, яно рухаецца і мяняе сваё становішча адносна зорак, што існуе бясконцае мноства светаў. Адзінай субстанцыяй свету лічыў матэрыю. Аднак матэрыяліст. і дыялект. ідэі ў Бруна спалучаліся з пантэізмам і гілазаізмам. Распрацоўваючы метад пазнання свету, спалучаў эмпірызм з рацыяналізмам. Асн. працы: «Пра прычыну, пачатак і адзінае» (1584), «Пра бясконцасць, сусвет і светы» (1584). Аўтар антыклерыкальнай сатыр. паэмы «Ноеў каўчэг», камедыі «Падсвечнік» (1582), філас. санетаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЁН, Вільён (Villon) Франсуа (сапр.дэ Манкарб’е або дэ Лож; de Montcorbier, des Loges; каля 1431, Парыж — пасля 5.1.1463), французскі паэт. Скончыў Сарбону (1452). Не парываючы са студэнцкай багемай, Віён стаў заўсёднікам парыжскіх тавернаў і прытонаў, сябраваў з крымінальнікамі, валацужнічаў па Францыі. Усё гэта адбілася ў паэзіі Віёна, яскравай і своеасаблівай, дзе побач з матывамі пераходнасці, недаўгавечнасці ўсяго існага, захаплення ўцехамі жыцця і каханнем выступаюць і сац. матывы. Абвінавачваўся ў злачынствах, неаднаразова трапляў у турму, у 1463 прыгавораны да смяротнай кары, замененай на дзесяцігадовае выгнанне. Далейшы лёс Віёна невядомы. Аўтар «Малога запавету» (1456) і «Вялікага запавету» (1461), «Балады пра павешаных» (1463). Асобныя яго вершы на бел. мову перакладалі З.Колас, А.Зарыцкі.
Тв.:
Бел.пер. — Балада ісцін навыварат;
Чатырохрадкоўе // Наша слова. 1992. № 29;
Рус.пер. — Стихи. М., 1963;
Лирика. М., 1981.
Літ.:
Сент-Бёв Ш. Франсуа Вийон // Сент-Бёв Ш. Литературные портреты: Критич. очерки: Пер. с фр.М., 1970;
Косиков Г.К. Франсуа Вийон // Villon F. Oeuvres. М., 1984;