Расквялі́ць, росквелі́ть ’раздражняць (рану)’, таксама з далейшым фанетычным развіццём кв‑ → цв‑: расцвялі́ць, расцве́ліць, расцвілі́ць, росцвілі́ць ’тс’ (мазыр., лельч., лях., петрык., валож., стол., ЛА, 3). Параўн. рус. расквели́ть — ’давесці дзіця да плачу’. Да квяліць, цвяліць (гл.), але прыведзеныя тут значэнні ’дражніць, крыўдзіць’ з’яўляюцца, як падаецца, другаснымі. Сюды ж раскве́ліць ’разжаліць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ратазе́й ’разявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. ротозе́й ’тс’, дыял. ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́цэя ’святочная віншавальная прамова, арацыя’ (валож., Жыв. сл.), ра́цыя ’тс’ (Нас.), ра́ца ’пажаданне (у валачобнікаў)’ (Стан.), ст.-бел. орация, орацея ’ўрачыстая прамова’. Параўн. укр. ра́ція ’тс’, рус. дыял. раце́я ’павучальная прамова’. Запазычана праз ст.-польск. oracyja з лац. ōrātio ’прамова, красамоўства, дар слова’ (Булыка, Лекс. запазыч., 162; Фасмер, 3, 450).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржаны́, аржаны́, іржаны ’іржаны, жытні’ (ТСБМ, ТС, ЛА, 4), навагр. і ро́жны; укр. іржани́й, рус. ржано́й, н.-луж. ržyny, в.-луж. ržanu, славац. ražný, славен. ržén, серб. ра̏жан, ра̏жен і харв. rȁžem, ražan, ražńi, балг. ръ̀жен. Прасл. *rъž‑ьnъ(jь), а для ўсх.-слав. *rъž‑anъ(jь). Да іржа 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́пнуць 1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.
Рэ́пнуць 2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць 1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самалёт ’цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі’ (ТСБМ). З рус. самолёт ’тс’ або адаптаванага польск. samolot ’тс’, што не выключае і самастойнае ўтварэнне ад сам (гл.) і лятаць (гл.), параўн. самапла́ў ’тс’ і заўвагу Бузука: «вельмі прыгожае наваўтварэньне, якое я чуў у Асіпавічах» (Буз., 257), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сашні́к ’рабочая частка сахі, культыватара, веялкі — востры жалезны нарог’ (ТСБМ, Тарн., Выг., Клім., ДАБМ, камент., 826). Укр., рус. сошни́к, польск. дыял. (лінгвагеаграфію гл. Кандрацюк, Бел.-польск. ізал., 54) sosznnik, sasznik, susznik ’тс’. Ад саха з суф. ‑нік. Упершыню фіксуецца ў другой палове XVI ст. Падрабязна гл. Смулкова, 29 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святы́ня ‘святое, асвечанае месца, храм’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. свѧтынѧ ‘тс’. Кніжнае запазычанне з рус. святыня ‘тс’ (< ц.-слав. свѧтыни ‘тс’) або з польск. świątynia ‘тс’, што лічыцца запазычаннем з ст.-чэш. svatyně, svatina ‘тс’ у сувязі з агульным кірункам запазычвання хрысціянскай тэрміналогіі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снедзік ‘гусіная цыбуля жоўтая, Gagea tutea Ker.-Gaevl.’ (гродз., Кіс.). Укр. сні́док ‘тс’, рус. дыял. снедо́к ‘маркоўнік’. З польск. śniedek, śniadek ‘гусіная цыбуля’. Паводле Махэка₂ (564), польскае слова (чэш. snědek з польскай) ад кораня *sněd‑ (гл. снедаць), г. зн. ‘ядомы’, паколькі цыбуліны гэтых раслін ядуць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 335.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́да ‘агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́днікі ‘млінцы на содзе’ (КЭС). З рус. со́да або польск. soda ‘тс’ з новалац. soda (гл. Фасмер, 3, 706; Праабражэнскі, 2, 349; Варш. сл., 6, 259) у заходнееўрапейскіх мовах: параўн. н.-ням. Sode, франц. saude, іт., ісп. soda ‘сода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)