ансамбль інструменталістаў. Існаваў у Мінску ў 1962—90. У першы склад уваходзілі В.Сарока (1-я скрыпка), П.Валадарскі (2-я скрыпка), Л.Ластаўка (альт), М.Шчарбакоў (віяланчэль), у другі — Ю.Гершовіч (з 1965), Т.Боднева, В.Баткіна, Шчарбакоў. У рэпертуары большасць квартэтаў бел. кампазітараў (М.Аладава, В.Войціка, В.Залатарова, Дз.Лукаса, І.Лучанка, П.Падкавырава, Э.Ханка, К.Цесакова, М.Чуркіна), а таксама творысусв. квартэтнай класікі, сучасных замежных кампазітараў. Выкананне квартэта вызначалі ансамблевая зладжанасць, пачуццё стылю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕКІЛЬБА́ЕЎ (Абіш) (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Зб-кі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ракітны.
Тв.:
Рус.пер. — Степные легенды: Повести. Роман. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁПЕН ((Koeppen) Вольфганг) (н. 23.6.1906, г. Грайфсвальд, Германія),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ва ун-тах Гамбурга, Берліна, Вюрцбурга. Літ. дзейнасць пачаў у 1930-я г.: раманы «Гісторыя няшчаснага кахання» (1934), «Сцяна хістаецца» (1935). Вядомасць прынеслі раманы «Галубы ў траве» (1951), «Цяпліца» (1953), «Смерць у Рыме» (1954) аб праблемах пасляваен. жыцця Германіі. Яго творы адметныя вастрынёй псіхал. аналізу, складанай сімволікай, спалучэннем дакументалізму з умоўнасцю і лірызмам. Аўтар кніг дарожных нарысаў, аўтабіягр. аповесці «Юнацтва» (1976), літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Рус.пер. — Голуби в траве. Теплица. Смерть в Риме: Романы. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАСІ́ТА (Дзюндзі) (н. 2.8.1914, Токіо),
японскі драматург, тэарэтык т-ра. Скончыў Такійскі ун-т (1939). Першы значны твор — гіст. драма «Навальніца» (1947). Яго творы адметныя рэалізмам, сувяззю з фалькл. традыцыямі, усебаковым паказам яп. рэчаіснасці: п’есы «Жураўлінае пер’е» (1949, паст. 1955), «У адной усходняй краіне» (1959), «Японец па імені Ота» (1962; пра Р.Зорге), «Востраў Акінава» (1963), «Паміж богам і чалавекам» (1972), «Свята на мерыдыяне» (1978). Аўтар п’ес на тэмы нар. казак, тэарэт. прац «Праблемы японскага народнага сказа» (1955), «Свет драмы» (1959), «Дыялог з драмай» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́ЙЧЫК (Іван Аляксандравіч) (19.3.1935, в. Гута Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.2.1996),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у друку на Брэстчыне, на Бел. радыё, Гомельскай абл. студыі тэлебачання, у газ. «Чырвоная змена», «Гомельская праўда». Друкаваўся з 1954. Аўтар зб-каў нарысаў і апавяданняў «Багацце душы — людзям» (1966), «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу» (абодва 1969), «Калінавая квецень» (1984); кніг паэзіі «Аснова» (1977), «З маіх крыніц» (1994). Творы прасякнуты публіцыстычным грамадз. пафасам, шчырасцю пачуццяў. Запісаў і літаратурна апрацаваў кнігі партызан Р.Лазабеева «Лясныя пабрацімы» (1972) и М.Качана «Апалены ранак» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́КАЎ (Мікалай Пракопавіч) (21.3.1861, г.п. Мсцёра Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 26.10.1944),
расійскі мастак; адзін з заснавальнікаў мсцёрскай мініяцюры. Вучыўся ў бацькі-іканапісца. Выкладаў у Троіца-Сергіевай лаўры, у Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы. Да 1917 працаваў як іканапісец, пазней рабіў мініяцюры на паверхні лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Творы адметныя займальнасцю сял. сцэн, арганічна звязаных з пейзажам, зеленавата-бірузовай (пазней цёпла-вохрыстай) каларыстычнай гамай, жывапіснай мяккасцю і плаўнай размеранасцю рытмаў, некаторай лубачнасцю ў выяўленні фігур людзей: «Навальніца», «Паляванне» (абодва 1934), «Дуброўскі» (1937), «Малацьба» (1944) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́МІШЭ О́ПЕР»
(ням. Komische Oper камічная опера),
нямецкі оперны тэатр у Берліне. Засн. ў 1947 рэж. В.Фельзенштайнам як альтэрнатыўны традыц. опернаму т-ру. Адкрыўся спектаклем «Лятучая мыш» І.Штрауса. Першы значны спектакль т-ра — опера «Кармэн» Ж.Бізэ (1949). У 1965 створана балетная трупа (арганізатар і маст. кіраўнік балетмайстар Т.Шылінг). У рэпертуары пераважаюць найлепшыя творысусв. опернай і балетнай музыкі. У розны час у т-ры працавалі дырыжоры О.Клемперэр, К.Мазур, Р.Ройтэр, рэжысёры Х.Рукерт, Х.Бонет, І.Герц, В.Керстэн і інш.
румынскі і малд. пісьменнік. Скончыў духоўную семінарыю ў Ясах (1858), пед. курсы (1865). Настаўнічаў. Быў дыяканам (у 1872 пазбаўлены царк. сану). Друкаваўся з 1875. Аўтар цыкла казак і апавяданняў (1875—77), адметных глыбока рэалістычным адлюстраваннем сац. кантрастаў і супярэчнасцей тагачаснага грамадства, яркімі нар. вобразамі. Найб. значны твор — аўтабіягр. аповесць «Успаміны дзяцінства» (1880—83) пра малд. вёску сярэдзіны 19 ст., духоўны свет селяніна, яго мары і спадзяванні. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.Казбярук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГА́Ч (Юрый Пятровіч) (н. 21.3.1917, г. Суздаль, Расія),
расійскі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1965). Нар. мастак СССР (1977). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1942; вучыўся ў С.В.Герасімава і І.Э.Грабара), у 1948—51 выкладаў у ім. У ранні перыяд творчасці пісаў партрэты (цыкл «Знакамітыя людзі Масквы», 1949; Дзярж. прэмія СССР 1950), творыгіст. тэматыкі. Пазнейшыя вызначаюцца паэтызацыяй традыц. рыс рус.нар. побыту: «Перад танцамі» (1961), «Сенакос у лесе» (1967), «Развітанне» (1969), «За Айчыну» (1980). Дзярж. прэмія Расіі імя І.Я.Рэпіна 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч (Мікалай Пятровіч) (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве і гарачай эмалі. Асн.творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.