прывіта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прывітання, звязаны з прывітаннем. // Які з’яўляецца прывітаннем, змяшчае ў сабе прывітанне. Прывітальная прамова. Прывітальны адрас. Прывітальная тэлеграма. □ [Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой — вітаецца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флірт, ‑у, М ‑рце, м.

Какецтва, лёгкае заляцанне. — Гэта ж толькі флірт, мама, — выцерла ручніком рукі Ада. — Разумееце, для забавы, каб весялей ішоў час. Пальчэўскі. Гэта звычайны флірт. [Усеваладу] даўно здалося, што Алена хоча звярнуць на сябе яго ўвагу. Скрыган.

[Англ. flirt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлусі́ць, хлушу, хлусіш, хлусіць; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць. Я знаў: не хлусіць садавод, Ён быў равеснікам, вядома, Меў, як і я, на скронях пот І рукі ў свежым чарназёме. Танк. [Міхаль] хлусіў дзяўчыне і ненавідзеў сябе за гэтую хлусню. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шусь, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шуснуць. Даніла шусь тут у вароты З жалезным ёмкім сахаром. Колас. [Банэдык:] — Давай, кажу, абедаць! Яна [бабка] шусь да печы, адчыніла ды стаіць, растапырыўшы рукі. А ў печы, дзецюкі, пуста! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў важкім, цяжэйшым. Кранае рукі ацяжэлы колас, Ледзь чутны шум бяжыць па збажыне. Гаўрусёў.

2. Які стаў нерухомым, вялым; перастаў нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). Ацяжэлыя ногі блытаюцца, не паспяваюць у хадзе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́віх, ‑у, м.

1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.

2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анты́хрыст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́цце, ‑я, н., зб.

Абл.

1. Маладыя тонкія ліпы. Мой бацька хадзіў у лес рэзаць луцце — трэба было на лапці лыка. Сачанка.

2. Лыка маладых ліп. Шаруе [Ганька] рукі, шыю, вушы. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ ліпавым луццем ногі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лязо́, ‑а; мн. лёзы, ‑аў; н.

1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры. Бажко.

2. Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)