армрэ́стлінг

(англ. armwrestling, ад arm = рука + wrestling = упартая барацьба)

сп. від барацьбы, пераадоленне намаганняў рукі партнёра сваёй рукой (з апорай локцямі на стол).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэкставіні́т

(ад лац. textum = тканіна + вініл)

від штучнай скуры, што ўяўляе сабой баваўняную тканіну, пакрытую плёнкай полівінілхларыду, выкарыстоўваецца для галантарэйных вырабаў, пакрыцця мэблі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Нарэ́чанька ’назва танца’ (светлаг., чач., Мат. Гом.), наричэнькавід танца’: Нарэчэньку танцэвалі по парах, адзін подпеваў (ТС), «на рэчаньку» ’тс’ (Полымя, 1988, 8, 175). Ад слоў песні, якой суправаджаўся танец: «Выйду я на рэчаньку…»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аблі́чча ’аблічча, твар, воблік’ да прасл. ob‑lik‑ije, гл. лік. Бел. аблічча, укр. обличча маюць генетычна тоесныя адпаведнікі ў серб.-харв. о̀блічје ’знешні від’, славен. obličje ’аблічча’, што сведчыць аб праславянскім характары слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэге́ля, рагелявід кломлі (рыбалоўная прылада)’ (ТС). Укр. раге́ля ’рэдкая сетка для лоўлі ракаў’. Магчымая сувязь з літ. назвай палазоў для перацягвання бараны ragelės. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo),

род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.

Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна.

Вастрыца распасцёртая.

т. 4, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТРАПАМАРФІ́ЗМ (ад антрапа... + грэч. morphē форма, від),

прыпадабненне да чалавека, надзяленне чалавечымі ўласцівасцямі прадметаў і з’яў нежывой прыроды, нябесных целаў, жывёлін, міфічных істот. Узнік як першапачатковая форма светапогляду чалавека на ранніх ступенях развіцця грамадства (гл. Анімізм). Антрапамарфізм уласцівы большасці рэліг. уяўленняў пра багоў і інш. звышнатуральных істот (багі т.зв. вышэйшых рэлігій, язычніцкія багі і інш.). Антрапаморфныя паняцці выкарыстоўваюць і ў сучаснай навук.-тэхн. л-ры (камп’ютэр «запамінае», «рашае задачу» і г.д.), для эмацыянальнай выразнасці ў выяўл. мастацтве, паэзіі, прозе («зямля спіць», «мора хвалюецца»).

т. 1, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 5,1 м. Пл. вадазбору каля 1 км².

Схілы катлавіны разараныя, на У і ПнУ пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. У цэнтры невял. востраў. Зарастае да глыб. 4 м; у флоры рэдкі для Беларусі від — наяда марская. На ПдЗ злучана ручаём з воз. Ясна.

т. 2, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́ЙНЫ ЖЫ́ВАПІС,

від жывапісу маст. алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з’яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, метал. плітах, пакрытых спец. грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манументальны алейны жывапіс). Вядомы з 10 ст. Пашырыўся на пач. 15 ст. пасля ўдасканалення яго Я. ван Эйкам. На Беларусі вядомы з пач. 16 ст. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасць мастакоў.

П.​В.​Масленікаў.

т. 1, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)