слаі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрыві́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Вывіхнуцца, звіхнуцца; падвярнуцца. Рука спрывілілася.
2. перан. Зрабіць неасцярожны рух, памыліцца. [Жонка] была стрэлачніцай на станцыі, аднаго разу схібіла, .. спрывілілася, папала пад паравоз і асталася без нагі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стараве́рства, ‑а, н.
Сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Расіі, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі да афіцыйнай праваслаўнай рэлігіі. // перан. Прытрымліванне ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́днік, ‑а, м.
Шафа для пасуды. [Грасыльда] больш нічога не сказала, адышлася з лыжкай да судніка і забразгала пасудай. Пташнікаў. Надвечар, падаіўшы карову, Арына стала ўпарадкоўваць малако. Заліла глячкі, схавала ў суднік пад замок. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йнасць, ‑і, ж.
1. Стан сямейнага (у 1 знач.); сямейны спосаб жыцця, быту.
2. Разм. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы і пад., калі перавага аддаецца родзічам, сябрам, знаёмым. Барацьба з сямейнасцю ва ўстановах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарта́к, ‑а, м.
Лесапільны завод. Чутно, як шахае піламі стары тартак. Сабаленка. Жыў я на Далёкім Усходзе. Траляваў з тайгі бярвенне на тартак. Дубоўка. Сіпата гудкі застагналі спрасоння Пад звон цыркулярак блізкіх тартапоў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уно́сіцца, уношуся, уносішся, уносіцца; незак.
1. Разм. Уносіць што‑н. куды‑н. (рэчы, прадметы і пад.). Крыху пастаяўшы,.. [бацька] дадаў: — Пойдзем уносіцца ў хату. Дасць бог дзень, дасць і сонца... Хведаровіч.
2. Зал. да уносіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футэ́рка, ‑а, н.
Разм. Кароткае футра. У кароткім, да кален[ь], футэрку, .. у каракулевай шапцы і глян[ц]аваных ботах з галошамі, Сёмка Фартушнік вёў пад руку Амілю Снацкую. Чорны. // Памянш. да футра. Купілі футэрка для хлопчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпата́ць, ‑поча; незак.
Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́сткі, ‑ая, ‑ае.
Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датайвалі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)