По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пульга́ ’мяцеліца, завіруха’ (лід., Сцяшк. Сл.; Бяльк.; усх.-маг., ЛА, 2), пу́льга ’пурга, завіруха’ (Юрч.), рус. пульга ’тс’. Няясна, магчыма, самастойнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу пульгаць ’кідаць’ пад уплывам рус. пурга. Гл. пурга і наст. слова. Астроўскі (Studia Etym. Brun. 2, 157) бачыць тут ратацызм (замену плаўных р < л) тыпу паралюш/ паляру́ш, талерка/ тарэлка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́мза ’невялікая рыбка, якая вясной заходзіць на балота, а калі яно высыхае, то здыхае’: пумза кароценькая і пузаценькая (астрав., Мятліцкая, вусн. паведамл.). Няясна, відаць, ад гукапераймання пум!, што перадае раптоўнае лопанне, літ. риті! ’тс’; да словаўтварэння параўн. рэўза (ад раўці). Параўн. таксама літ. pumti, рата ’назвацца, набухаць’, якія, улічваючы геаграфію, маглі б ляжаць у аснове назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык‑, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумо́даць ’сумець, змагчы’ (дзярж., Нар. сл.), ’здолець, ухітрыцца’ (Кал.), сумо́наць (< *сумоднаць?) ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, прэфіксальны (з су-) дэрыват ад мадзець (гл.) з пераходам дзеяслова ў катэгорыю форм на ‑аць. Дзеяслоў сумо́наць Цыхун (Зб. Мальдзісу, 402) суадносіць з літ. sumanýti ’задумаць, узяцца за справу’, што таксама сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі. Параўн. яшчэ намо́наць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяда́ш ’рэпік, Eupatorium cannabium L.’ (Касп.), сяда́ч ’тс’ (Кіс.). Параўн. укр. сіда́ш ’тс’, рус. седа́ч ’тс’. На падставе польск. szadziec ’тс’, славац. šedivec ’тс’ Каламіец (гл. ЕСУМ, 5, 250) звязвае ўкраінскі тэрмін з сідий ’сівы, шэры’, бо расліна мае сіняваты колер, дапускаючы для іншых назваў (польск. sadziec, чэш. sadec) уплыў мазурэння (sz, š > s), што не пераконвае. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучальні́к ’вучань’ (Шат., З нар. сл.). Няясна, магчыма, кантамінацыя вучань і вучанік (гл.) з падваеннем н (вучань + нік), якое ў выніку распадабнення дало ‑льн‑ (уплыў назоўнікаў на ‑альнік?); аднак не выключаны ўплыў з боку польск. uczelny ’які служыць для вучобы’, uczelnia ’школа, вучэбная ўстанова’ і інш.; параўн. і чэш. učedník ’вучань’, ст.-чэш. učedlník ’тс’, адносна якіх гл. Махэк₂, 666.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўдаць, драг. лаўдаты ’есці’ (Клім.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. läudaga ’гультай’, ’неахайны’ (і узнікла са словазлучэння, якое абазначала ’павольна есці’). Аднак, калі улічыць рус. уладз. лаудить ’есці або піць з асаблівым апетытам’, можна меркаваць пра запазычанне. Не выключана балтыйская крыніца літ. lamdyti ’камячыць, мяць’: перанос значэння ’мяць’ > ’есці’ характэрны для іншых моў, параўн. вепс. mähmďä ’мяць, размінаць’ і ’прагна есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лецы́тва ’дзікая, вялікая качка’ (Нас.). Няясна. Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што гэта — старая лексема, якая накшталт чэш. koroptev, ляш. kurotva ’курапатка’ (Махэк₂, 278) складаецца з дзвюх: Іёіь (< letati ’лётаць’) і patva (< ipbtyt р. скл. ръlъие ’птушка’). У такім выпадку для лексемы лецытва можна было б вывесці значэнне ’лётаючая птушка’ паводле таго, як Махэк₂ (там жа) для прасл. кагорту ’курапатка’ вывеў ’бегаючая птушка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґлабня́ ’аглобля’ (Шатал.). Зыходным з’яўляецца *глобля ’аглобля’ (з *о‑глобля), якое дысімілявалася ў *глобня́ (лл > лн). Аб паходжанні гэтай групы слоў і магчымых этымалагічных версіях гл. Фасмер, 1, 117–118 (пад огло́бля). Няясна, аднак, адкуль у слове ґлабня выбухное ґ. Параўн. і рус. огло́бень. Гэта можа сведчыць не аб дысіміляцыі, а аб іншай суфіксацыі ад адной і той жа асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)