прафесійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР, у т. л. на Беларусі, якія рыхтавалі кваліфікаваных рабочых для абслугоўвання складанай тэхнікі. Створаны ў 1954. У 1961—63 рэарганізаваны ў праф.-тэхн.навуч. ўстановы. У 1966 адноўлены пры буйных прамысл. прадпрыемствах, с.-г., буд. і інш. арг-цыях. У сістэме навуч. устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалі каля 30%. Тэрмін навучання 1—2,5 года. Навучэнцы атрымлівалі веды па ўскладненым курсе агульных і спец.тэхн. дысцыплін, паліт. эканоміі, пытаннях права, эстэтычным і фіз. выхаванні. У 1984 у выніку рэформы агульнаадук. і прафес. школы Т.в. аб’яднаны з прафес.-тэхн. вучылішчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТНАПІ́ШТЫМ, Ут-Напіштым,
герой вавілонскага міфа, які выратаваўся ў час сусв. патопу. Паводле міфа, бог Эа (гл.Энкі) папярэдзіў У. пра знішчэнне ўсяго жывога на Зямлі ў выніку патопу і параіў яму пабудаваць спец. карабель. На гэтым караблі (куды ён узяў «семя ўсяго жывога») У. з сям’ёй накіраваўся на востраў за «водамі смерці». Пасля патопу людзі ад сям’і У. зноў засялілі зямлю, а савет багоў дараваў У. бессмяротнасць. Міф быў пашыраны сярод народаў стараж. Б. Усходу, ён уключаны ў эпас пра Гільгамеша. У акадскай міфалогіі У. адпавядае Зіусудра, у шумерскай — Атрахасіс, у Бібліі — Ной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ЛЬНЫ АГРЭГА́Т,
камплект машын і абсталявання для афарбоўвання паверхняў лакафарбавымі матэрыяламі. Сціснутым у кампрэсары паветрам яны падаюцца ў пісталет-фарбараспыляльнік і з яго дапамогай наносяцца на прызначаныя для афарбоўвання паверхні. Ф.а. наз. таксама пнеўмафарбавальнай устаноўкай. У міліярац. буд-ве для афарбоўкі гідразбудаванняў выкарыстоўваюць Ф.а. з мех. прыводам, устаноўлены на спец. шасі.
Фарбавальны агрэгат: а — схема агрэгата для механізаванага нанясення фарбаў і малярных саставаў (1 — пісталет-распыляльнік, 2 — паветраны і матэрыяльны шлангі, 3 — бачок для фарбы, 4 — маславодаўлоўнік, 5 — кампрэсар); б — пісталет-распыляльнік (1 — фарсунка, 2 — рэгулятары падачы масленага саставу і паветра, 3 — штуцэры для паветранага і матэрыяльнага шлангаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХО́НДА МО́ТАР»,
буйная японская кампанія, якая выпускае легкавыя аўтамабілі, матацыклы, спец. тэхніку і рухавікі, а таксама распрацоўвае тэхн. навіны ў аэранаўтыцы і навігацыйных сістэмах. Засн. ў 1946 інжынерам Суіціра Хонда як Ін-ттэхн. даследаванняў, пераўтвораны ў 1948 у кампанію. Штаб-кватэра ў Токіо. Кампанія займае 1-е месца ў свеце па вытв-сці рухавікоў і матацыклаў. Мае 437 падраздзяленняў і даччыных кампаній у свеце, 109 вытв. прадпрыемстваў у 29 краінах. На асн.вытв. прадпрыемствах занята больш за 61 тыс. чалавек. Размеркаваннем, размяшчэннем і продажам прадукцыі «Х.М.» на Беларусі займаецца кампанія «Парытэт сэрвіс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛО́М (ад грэч. koilōma поласць, упадзіна), другасная поласць цела,
прастора паміж сценкай цела і ўнутранымі органамі ў шматклетачных жывёл. Мае ўласныя эпітэліяльныя сценкі мезадэрмальнага паходжання, утрымлівае цэламічную вадкасць і звычайна адкрываецца вонкі спец. пратокамі — цэламадуктамі. Гал. і першасная функцыя Ц. — апорная, таксама падтрымлівае біяхім. пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма (водны, газавы, іонны, салявы, тэмпературны рэжымы), выконвае розныя другасныя функцыі: выдзяляльную, дыхальную, палавую, трафічную і інш. Жывёл, якія маюць Ц., наз. цэламічнымі (другаснаполасцевымі). Да іх адносяць вышэйшых першаснаротых (кольчатыя чэрві, малюскі, сіпункуліды, эхіурыды), другаснаротых (ігласкурыя, паўхордавыя, хордавыя, у т. л. пазваночныя), паганафор, шчацінкасківічных, шчупальцавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТАВЫ СТВОЛ,
вертыкальная ці нахіленая горная вырабатка, што злучае падземную частку шахты з паверхняй зямлі. Умацоўваюць Ш.с. маналітным бетонам, жалезабетонам, цюбінгамі. Адрозніваюць Ш.с. разведачныя, эксплуатацыйныя (гал. і дапаможныя) і спец. (для падземных збудаванняў). Гал. Ш.с. прызначаны для падымання на паверхню карысных выкапняў, дапаможныя — для перамяшчэння (спуску — падымання) людзей і грузаў, вентыляцыі, водаадліву і інш. У залежнасці ад глыбіні залягання карысных выкапняў падзяляюцца на неглыбокія (да 300 м), сярэдняй глыбіні (да 700 м), глыбокія (да 1200 м), звышглыбокія (больш за 1200 м). Дыяметр Ш.с. 4—9 м. Выкарыстоўваюць Ш.с. пры падземнай распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, пракладцы тунэляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЯКО́Ў Леанід Іванавіч (н. 24.11.1936, в. Круглаўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. канструктар і арганізатар вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1958). З 1959 на Мінскім ВАвыліч. тэхнікі (з 1971 нам.гал. інжынера). З 1978 гал. інжынер навуч. цэнтра «Алгарытм». У 1981—96 нач. аддзялення, вядучы канструктар Мінскага НДІЭВМ. Навук. працы ў галіне вытв-сці і выкарыстання выліч. тэхнікі. Удзельнічаў ва ўкараненні ў серыйную вытв-сцьЭВМ шырокага выкарыстання тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, выліч. сродкаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТЫМУЛЯ́ЦЫЯ СЭ́РЦА, кардыястымуляцыя,
рытмічнае ўздзеянне эл. імпульсамі рознай магутнасці і частаты на сэрца з дыягнастычнымі і лек. мэтамі. Для Э.с. выкарыстоўваюць экстракардыяльныя (вонкавыя) і інтракардыяльныя (імплантуюць у цела чалавека) спец. прыборы — электракардыястымулятары з пастаяннай крыніцай сілкавання.
Дыягнастычную электрастымуляцыю перадсэрдзя і жалудачкаў праводзяць генератарам імпульсаў пастаяннага току рознай частаты. Пры гэтым ацэньваюць функцыі аўтаматызму, праводнасці, удакладняюць лакалізацыю і механізмы парушэння рытму і праводнасці, падбіраюць лек. сродкі для лячэння арытмій сэрца. Лячэбная Э.с. бывае часовай і пастаяннай, жалудачкавай і перадсэрдзевай, радыёчастотнай і інш.; найб. пашырана эндакардыяльная. Паказанні: перыяд. спыненне сэрца, параксізмальная тахікардыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФІ́Р (грэч. aither) сусветны, светлавы эфір, гіпатэтычнае ўсёпранікальнае асяроддзе, якому ў класічнай (нерэлятывісцкай) фізіцы надавалася роля пераносчыка святла і эл.-магн. узаемадзеянняў.
Мех. мадэль Э., надзеленага ўласцівасцямі абсалютна цвёрдага цела, была вельмі супярэчлівая. Каб забяспечыць вял. скорасць эл.-магн. хваль (гл.Скорасць святла) і іх папярочнасць, Э. мусіў мець вял. пругкасць і ў той жа час не павінен быў аказваць супраціўлення мех. руху ў ім макраскапічных цел (напр., планет). Праблема Э. ў фізіцы была знята пасля стварэння адноснасці тэорыі і ўстанаўлення факта матэрыяльнасці эл.-магн. поля, якое не патрабуе спец. носьбіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДАВІ́ТЫ АПАРА́Т ЗМЕЙ.
Складаецца з пары ядавітых залоз, размешчаных ззаду вачэй, і адной ці дзвюх пар спец. ядавітых зубоў у верхняй сківіцы. З залозы яд паступае ў вывадную пратоку, потым у авальную адтуліну каля асновы зуба і па канале ці раўчуку яд праходзіць у зуб. У спакойным стане ядавітыя зубы прыціснуты да паднябення, пры адкрыванні рота зубы выпрамляюцца і падаюцца наперад. Пры ўкусе мышцы, якімі абкружаны ядавітыя залозы, скарачаюцца і яд праз каналы зубоў упырскваецца ў месца ўкусу. Т.зв. «джала» — доўгі раздвоены язык змяі — ніякіх адносін да Я.а.з. не мае.