Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́зца ’лытка’ (круп., Сл. ПЗБ), мн. л. пу́зцы (круп., Нар. сл.), пу́зачка, пу́зічка ’тс’ (в.-дзв., полац., ЛА, 3; Сл. ПЗБ), пу́зачка ’кончык пальца’ (в.-дзв., Шатал.). Ад пу́за, параўн. пузуваты ’выпуклы’ (міёр., Жыв. НС), параўн. рус. икра ’лытка’, балг. прасе, прасец ’тс’ і іншыя вобразныя назвы часткі цела.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунш (ТСБМ). Запазычана з рус. пунш ’від пітва’, што праз пасрэдніцтва ням. Punsch з англ. punch, утворанага ад хіндзі pānč ’пяць’, што адлюстроўвае пяць складнікаў кактэйлю (арака, цукар, сок лімона, прыправы і вада), гл. Фасмер, 3, 407. Хіндзі pānč < ст.-інд. páñca ’пяць’, роднаснае прасл. *pętь, гл. пяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялю́стка ’качан капусты’ (лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), пелю́стка ’капусны ліст’ (ПСл), ’пялёстак’ (вілен., Спадчына, 2002, 4, 60), пелю́сткі ’ягадзіцы’ (ТС), параўн. укр. пелю́стка ’капусны ліст; галубцы; частка валасоў, што прыкрывае касу; шырокі зубец з краёў грэбеня для прадзення’, рус. дыял. пелю́стка ’ручка пасудзіны’. Гл. пе́люсць ’лопасць і пад.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражо́ўка ’рыбалоўная сетка’ (Мат. Гом., Нар. Гом.), ра́жаўка, рыжо́ўка ’тс’ (там жа), рэжо́ўка, рэжу́ха ’стаўная сетка з двума палотнамі (рэдкім і густым)’ (ТС). Да рэ́дкі, параўн. рада́к, рэдзь 2 (гл.), а таксама рус. реде́ль ’больш рэдкая сетка’, ре́жа ’рыбалоўная сетка з рэдкім пляценнем’ (< *rědja, гл. Фасмер, 3, 460).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбітны́ ’лоўкі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’развіты’ (Касп.), розбітны́ ’кемлівы, бойкі’ (ТС), рус. разбитно́й ’прабіўны, зарадны; прайдошлівы’. Прыставачны аддзеяслоўны прыметнік ад разбіць (гл.), параўн. прасл. *bitьnъ(jь) ’баявы, доблесны, бравы’ (ЭССЯ, 2, 102–103), а таксама біту́н ’задзірысты чалавек’ (КЭС). Да семантыкі параўн. разбі́цца ў ляпёшку ’дасягнуць мэты насуперак усяму’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разры́ўнік ’жывучка’, ’гарлянка’ (Касп.), разры́ў ’расліна гарлянка, Ajuga reptans L.’ ’тс’ (Кіс.), рус. дыял. разрыв‑трава. Ад рва́ць, разрыва́ць, паколькі расліна лічылася чароўнай травой, ад якой замкі і запоры распадаюцца і скарбы адмыкаюцца (Бел. міф., 421). Пра паўднёваславянскія адпаведнікі (серб. расковник ’тс’) гл. Мароевіч, ЗФЛ, 21/1, 220–223.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ране́т ’сорт яблыні ці яблыкаў’ (ТСБМ), ранэ́та ’гатунак яблыкаў’ (Сл. рэг. лекс., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. ране́т, ране́та, ране́тка, польск. renetka, чэш. reneta. З франц. rainette/reinette ’тс’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 293), што звязана са значэннем ’каралева, каралеўскі’. Параўн. варыянтнае ням. Reinette, што з французскай, і Königsapfel ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раста́нкі мн. л. ’разыход, расстанне’ (Байк. і Некр.). Параўн. з рус. ро́зста́ни ’развітанне’ і ’пачастунак, перад доўгім развітаннем’, а таксама ’развілка дарог’. Сцвярджаецца (Даль₃, 1564), што таго, хто адпраўляўся ў дарогу, традыцыйна праводзілі да скрыжавання і развітваліся там. Адсюль растайна дарога (гл. расстайны), дзе трэба расстацца. Гл. расстанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)