1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога‑н. збудавання, механізма і пад. Новая канструкцыя. Канструкцыя станка.
2.часцеймн. (канстру́кцыі, ‑ый). Складанае збудаванне або яго неабходная частка. Жалезабетонныя канструкцыі. □ На збудаваным з лёгкіх стальных канструкцый агрэгаце знаходзілася.. пляцоўка.Паслядовіч.
3. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў. Прыназоўнікавая канструкцыя. Залежная канструкцыя. Канструкцыя сказа.
[Лац. constructio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніштава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Досыць добры, нядрэнны. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы, ніштаваты мужчынка.Брыль.Я пайшоў у прамтаварны магазін, купіў ніштаваты гарнітур, туфлі.Лупсякоў.
2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці). Ніштаватая сума грошай. □ Нам часцей пачалі пападацца ніштаватыя шчупачкі.Хведаровіч.У нашых скураных торбачках ёсць дабраваты кусок сала і ніштаваты акраец хлеба.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакладны́1, ‑а́я, ‑о́е.
Які мяняўся на паштовых станцыях (пра экіпажы і коней да правядзення чыгунак). Перакладная тройка.//узнач.наз.перакладна́я, ‑о́й, ж.; часцеймн.перакладны́я, ‑ы́х. Экіпаж з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях. Ехаць на перакладных.
перакладны́2, ‑а́я, ‑о́е.
Перакладзены з якой‑н. мовы. Перакладны твор. □ З году ў год павялічваецца перакладная кніжная прадукцыя Беларусі.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярсцёнак, ‑нка, м.
Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгожанне ці як сімвал шлюбу. Панна Рузя часцей за ўсё стаіць каля белай кафлянай грубкі, залажыўшы назад сухія бяскроўныя рукі з пярсцёнкамі. Грэецца.Брыль.Я міжвольна зняў заручальны пярсцёнак з безыменнага пальца правай рукі і схаваў яго ў кішэню камізэлькі.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разгарнуць.
2.узнач.прым. Шырокі, падрабязны. Разгорнуты даклад. Разгорнутая праграма.// У граматыцы — які мае паясняльныя словы. Разгорнутае параўнанне. Разгорнуты зваротак. Разгорнуты сказ.
3.узнач.прым. Шырока арганізаваны. Разгорнутае будаўніцтва камунізма. Разгорнутае спаборніцтва.
4.узнач.прым.Спец. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту. [Батальён] пераходзіў на палажэнне разгорнутых баявых часцей.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чынш, ‑у, м.
Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам.«Весці».— Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей.Чорны.
[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піса́ннен.
1. (дзеянне) Schréiben n -s;
2.разм.часцейіран. (напісанае) Schréiben n, Schríftstück n -(e)s, -e; Geschréibsel n -s (пагард.);
◊
Свяшчэ́ннае Піса́ннегл. пісьмо: Святое Пісьмо
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БІСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад бі... + лац. sexualis палавы),
1) у сексапаталогіі — палавая цяга да асоб абодвух палоў.
2) Гермафрадытызм. У першым значэнні бісексуальнасць можа быць вынікам незавершанасці фарміравання псіхасексуальнай арыентацыі або сродкам «аховы» (жаданне гомасексуаліста выдаць сябе за гетэрасексуала). Вылучаюць некалькі тыпаў бісексуальных паводзін: бісексуальнасць пубертатнага перыяду, калі падлетак яшчэ не выявіў сваёй эратычнай перавагі і можа эксперыментаваць у абодвух кірунках; чаргаванне гетэра- і гомасексуальных паводзін на аснове ўсведамлення індывідам двух якасна розных сексуальных «сцэнарыяў»; сітуацыйна абумоўленая, або псеўдабісексуальнасць, напр. ва ўмовах вымушанай палавой ізаляцыі (армія, турма і інш.). Бісексуальнасць існуе таксама як паралельныя гома- і гетэрасексуальныя паводзіны, калі афіцыйны гетэрасексуальны шлюб сумяшчаецца з тайнымі гомасексуальнымі прыхільнасцямі мужа ці жонкі. Часцей гэта адбываецца як вынік позняй сексуальнай ідэнтыфікацыі мужа ці жонкі. Часам бісексуальнасць развіваецца ў выніку раўнадушша да полу партнёра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯМА́СА (ад бія... + маса),
агульная маса асобін віду, іх папуляцый, груп ці згуртаванняў (раслін, мікраарганізмаў, жывёл), якая прыпадае на адзінку паверхні або аб’ёму месцапражывання; адзін з важнейшых экалагічных тэрмінаў. Біямасы часцей за ўсё выражаюць у масе сырога або сухога рэчыва (г/м², кг/га, г/м³, кг/м³ і інш.). Біямаса раслін наз. фітамасай, жывёл — заамасай, бактэрый — бактэрыямасай.
Сумарная біямаса сухога арган. рэчыва біясферы складае 85—100∙109т, з якіх фітамасе належыць 97—99%, заамасе — 1—3% (90—95% складаюць беспазваночныя). Для Беларусі агульная біямаса сухога рэчыва жывых арганізмаў складае 2—3∙109т. На паказчыках біямасы грунтуюцца ўсе разлікі характару і інтэнсіўнасці біялагічнага кругавароту рэчываў. Вызначэнне біямасы выкарыстоўваюць для вывучэння біялагічнай прадукцыйнасці груп арганізмаў, асобных біяцэнозаў і біясферы ў цэлым, пры прагназаванні гасп. дзейнасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́РНЫЯ ГЛІ́НЫ,
легка- і тугаплаўкія гліны, якія пры абпальванні даюць шчыльны чарапок. Легкаплаўкія — полімінеральныя, звычайна жалезістамантмарыланітавыя і гідраслюдзістыя з паказчыкам вогнетрываласці менш за 1350 °C; тугаплаўкія ганчарныя гліны часцей не вытрыманыя паводле мінеральнага саставу, з высокай колькасцю гліназёму (20—42%), высокай звязвальнай здольнасцю і пластычнасцю, паказчыкам вогнетрываласці 1350—1580 °C. Легкаплаўкія ганчарныя гліны выкарыстоўваюць для вытв-сці грубакерамічных вырабаў, цэглы, чарапіцы, дрэнажных труб, радзей — ганчарнага посуду, скульптуры. Тугаплаўкія з’яўляюцца сыравінай для розных керамічных вытв-сцей — сан.-тэхн. фаянсу, глазураваных вырабаў, сценавых і вонкавых камянёў, каналізацыйных труб і інш. На Беларусі сыравінная база для вытв-сці грубай керамікі ўключае 212 радовішчаў легкаплаўкіх глін для вытв-сці цэглы з агульнымі запасамі 208,1 млн.т (распрацоўваецца 113), а таксама 6 радовішчаў тугаплаўкіх глін з агульнымі запасамі 53,6 млн.т (распрацоўваюцца 3).