ферамо́ны

(ад гр. phero = нясу + hormao = прыводжу ў рух)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і з’яўляюцца нюхальнымі сігналамі для іншых асобін таго ж віду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фізіякра́ты

(фр. physiocrates, ад гр. physis = прырода + kratos = улада)

французскія эканамісты 2-й пал. 18 ст., якія лічылі, што толькі праца земляроба з’яўляецца прадукцыйнай і стварае прыбавачную вартасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філало́гія

(гр. philologia, ад phileo = люблю + logos = вучэнне)

сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру якога-н. народа або групы народаў (напр. класічная ф., славянская ф., беларуская ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флагела́нты

(лац. flagellans, -ntis = які бічуецца)

рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія ў 13—15 ст. прапаведавалі самабічаванне як сродак выкуплення ад грахоў і разглядаліся як рух, варожы каталіцкай царкве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэлураза́ўры

(ад гр. koilos = полы + ura = хвост + -заўр)

група драпежных дыназаўраў, якія жылі ў мезазоі і характарызаваліся канструктыўнай лёгкасцю шкілета, бо большасць касцей у іх мела поласці ўнутры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэра́тапсы

(ад гр. keras, -atos = рог + ops = твар, фізіяномія)

група раслінаедных быкападобных пазваночных мелавога перыяду (гл. мезазой), якія мелі ад аднаго да некалькіх рагоў на галаве; рагатыя дыназаўры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ша́лі

(польск. szale, ад ням. Schale)

вагі, якія маюць дзве сіметрычна размешчаныя часткі ў выглядзе талерак, на адной з якіх кладзецца груз для ўзважвання, а на другой гіры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шкіле́т

[гр. skeleton (soma) = высахлае цела]

1) сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл;

2) аснова, каркас чаго-н. (напр. ш. абгарэлай машыны, ш. твора).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпат​1

(ням. Spat)

назва групы мінералаў, якія не маюць металічнага бляску і пры ўдары расколваюцца на кавалкі правільнай, геаметрычнай формы (напр. палявы ш., плавіковы ш., вапнавы ш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспрэ́с

(англ. express, ад лац. expressus = узмоцнены)

поезд, параход або аўтобус, якія ідуць з найбольшай скорасцю і робяць прыпынкі толькі на буйных станцыях або наогул іх не робяць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)